пясо́чны, -ая, -ае.

1. гл. пясок.

2. Пра цеста і вырабы з яго: сухі і рассыпісты.

Пясочнае цеста. П. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цестаме́с

‘апарат для замешвання цеста

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. цестаме́с цестаме́сы
Р. цестаме́са цестаме́саў
Д. цестаме́су цестаме́сам
В. цестаме́с цестаме́сы
Т. цестаме́сам цестаме́самі
М. цестаме́се цестаме́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вы́скрабак

‘булачка, спечаная з рэштак цеста

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вы́скрабак вы́скрабкі
Р. вы́скрабка вы́скрабкаў
Д. вы́скрабку вы́скрабкам
В. вы́скрабак вы́скрабкі
Т. вы́скрабкам вы́скрабкамі
М. вы́скрабку вы́скрабках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

умясі́ць, умяшу́, уме́сіш, уме́сіць; уме́шаны; зак., што.

1. Добра вымесіць.

У. цеста.

2. у што. Месячы, дабавіць.

У. разынкі ў цеста.

|| незак. уме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

укі́слы, -ая, -ае.

Які стаў кіслым, укіс.

Укіслае цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасна́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Тоўсты блін з прэснага цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цестападо́бны, -ая, -ае.

Па ступені густаты, вязкасці падобны на цеста.

Цестападобная маса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піро́г, -рага́, мн. -рагі́, -раго́ў, м.

Печаны выраб з тонка раскачанага цеста з начынкай.

П. з грыбамі.

|| памянш. піражо́к, -жка́, мн. -жкі́, -жко́ў, м.; прым. піражко́вы, -ая, -ае.

Піражковае цеста.

|| прым. піро́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камякава́ты, -ая, -ае (разм.).

3 камякамі, няроўны.

Камякаватае цеста.

|| наз. камякава́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экле́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пірожнае з заварнога цеста з крэмам усярэдзіне.