літоўскі танцоўшчык, харэограф; заснавальнік літ. сучаснай харэаграфіі. Нар.арт.СССР (1970). У 1946—82 гал. балетмайстар Дзярж.нар. ансамбля песні і танца «Летува». У 1975—79 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1978 праф.). Стварыў канцэртныя праграмы «Вецер стагоддзяў» і «Святочныя вечары» (Дзярж. прэмія СССР 1970), каля 200 харэаграфічных пастановак. Гал. балетмайстар рэсп. свят песні (1950, 1955, 1965, 1970, 1975). Аўтар кніг «Сцэнічны літоўскі народны танец» (ч. 1—4, 1975—81), «Літоўскія народныя танцы» (кн. 1—4, 1978—85). Дзярж. прэмія СССР 1950. Дзярж. прэмія Літвы 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́БАЧ Марына Вікенцьеўна (н. 26.6. 1970, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (маст. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Суддзя міжнар. катэгорыі (1991). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры і спорту (1991). З 1994 трэнер-харэографРэсп. вучылішча алімп. рэзерву. Абс. чэмпіёнка Алімп. гульняў па маст. гімнастыцы (1988, Сеул). Чэмпіёнка свету (1987, г. Варна, Балгарыя; сярэбраны прызёр у 1985, г. Вальядалід, Іспанія), Еўропы (1988, Хельсінкі; сярэбраны прызёр у асобных відах практыкаванняў), СССР (1985, 1987—88), IX летняй Спартакіяды народаў СССР (1986) у асобных відах практыкаванняў. Уладальніца Кубка СССР (1985, 1987, 1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЎДЭ Дзіна Маркаўна (н. 7.3.1937, г. Тульчын Вінніцкай вобл., Украіна),
харэограф, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1994). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1996). У 1976—97 балетмайстар-рэпетытар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, дзе паставіла балеты «Жызэль» А.Адана (1976, аднаўленне) і «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1979, пастаноўка і рэж. рэдакцыя), танцы ў операх «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Сівая легенда» Дз.Смольскага (1978) і інш., удзельнічала ў пастаноўцы балетаў В.Елізар’евым, у т. л. «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага, «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МФРЫ (Humplirey) Дорыс (17.10.1895, г. Ок-Парк, ЗША — 29.12.1958),
амерыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог, тэарэтык танца; адна з заснавальнікаў і вядучых прадстаўнікоў амер.танца мадэрн. З 1917 у трупе «Дэнішоўн». У 1928 арганізавала (з Ч.Вейдманам) школу і трупу ў Нью-Йорку, адначасова з 1934 выкладала ў танц. школах. З 1945 з Х.Лімонам узначальвала яго трупу. Сярод пастановак: «Трагічная саната» (1923), «Эцюд, прысвечаны вадзе» (1928; абедзве без муз. суправаджэння), трылогія «Новы танец», «Тэатральны эцюд», «З маімі чырвонымі агнямі» на муз. У.Рыгера (1935—36; 1-я ч. з Вейдманам), «Дзень на зямлі» на муз. А.Копленда (1947), «Руіны і прывіды» на муз. Б.Брытэна (1953) і інш. Распрацавала (з Вейдманам) методыку аналізу кампазіцыйнай, рытмічнай і пластыка-дынамічнай структуры танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАБСО́Н Леанід Веньямінавіч (15.1.1904, С.-Пецярбург — 17.10.1975),
расійскі артыст балета, балетмайстар. Засл. дз. маст. Расіі (1957). Скончыў Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1926). У 1926—33, 1942—50 і 1955—75 артыст і балетмайстар Ленінградскага т-ра оперы і балета, у 1933—42 — Вял.т-ра ў Маскве. З 1969 арганізатар і маст. кіраўнік ансамбля «Харэаграфічныя мініяцюры». Харэограф-наватар. Паслядоўнік ідэй М.Фокіна. Пашырыў выразныя магчымасці танц. пластыкі ў розных жанрах. Паставіў балеты «Шурале» Ф.Яруліна (1950), «Спартак» А.Хачатурана (1956), «Клоп» Ф.Атказава і Р.Фірціча (1962), «Дванаццаць» Б.Цішчанкі (1964), харэаграфічныя мініяцюры, а таксама аб’яднаныя ў цыклы, спектакль «Харэаграфічныя мініяцюры» (1958; у 1960 экранізаваны) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Літ.:
Л.Якобсон. Л.;
М., 1965;
[Якобсон И.Д., Зайдельсон В.] Беседы о Л.Якобсоне. СПб., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́БАН (Laban) Рудольф фон (15.12.1879, Браціслава — 1.7.1958),
аўстрыйскі танцоўшчык, харэограф, педагог, тэарэтык танца. Па паходжанні венгр. Вучыўся жывапісу і дэкар. мастацтву ў Мюнхене, акцёрскаму майстэрству і танцу ў Парыжы. У 1907—10 выступаў як танцоўшчык. Заснавальнік і кіраўнік шэрагу харэаграфічных школ у Германіі і Швейцарыі. У 1925 стварыў у Гамбургу камерную балетную трупу. У 1930—34 дырэктар дзярж. аб’яднання т-раў Берліна, кіраўнік балетнай трупы Берлінскай дзярж. оперы. З 1938 у Вялікабрытаніі. Распрацаваў сістэму запісу рухаў пад назвай «кінетаграфія» (вядома як «лабанатацыя»). У сваёй тэорыі танца (харэотыцы) з дапамогай матэм. метаду аналізу абгрунтаваў універсальныя рухі чалавечага цела. Заснавальнік ням. «выразнага танца», які паўплываў на ўсе віды сучаснай харэаграфіі. Аўтар кн. «Свет танцоўшчыка» (1920), «Харэаграфія» (1926), «Прынцыпы запісу танца і руху» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́Н (Limon) Хасэ (сапр. імя Аркадыо; 12.1.1908, г. Кульякан, Мексіка — 2.12.1972),
амерыканскі танцоўшчык і харэограф; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў амер. танца мадэрн. З 1915 у ЗША. З 1928 вучыўся танцу мадэрн у Д.Хамфры і Ч.Вейдмана (у 1930—40 у іх трупе), у 1945 — класічнаму танцу ў Э.Цюдара і інш. З 1945 кіраваў уласнай трупай (Трупа Лімона; да 1958 разам з Хамфры). У мужчынскім танцы выпрацоўваў энергічны, атлетычны стыль. Сярод пастановак: «Чакона ў рэ мінор» на муз. І.С.Баха (1940), «Павана Маўра» Г.Пёрсела і «Выгнаннікі» на муз. А.Шонберга (1949), «Імператар Джонс» Э.Вілы-Лобаса (1956), «Кароткая меса ваенных часоў» на муз. З.Кодая (1958; выканаў гал. партыю), «Крылатыя» Джонсана (1966), «Танцы для Айседоры» на муз. Ф.Шапэна (1971), «Арфей» на муз. Л. Бетховена (1972), «Не апетыя» (1970) і «Карлота» (1972) без муз. суправаджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯ́НСКІ Аляксандр Аляксандравіч (13.8.1934, б. зернесаўгас «Кастрычнік» Беразнегавацкага р-на Мікалаеўскай вобл., Украіна — 17.9.1998),
бел.харэограф, педагог. Засл. арт. Беларусі (1983). Скончыў Кіеўскае харэагр. вучылішча (1955). З 1955 артыст балета Данецкага, саліст і педагог-рэпетытар Малдаўскага т-раў оперы і балета, педагог Малд. харэагр. вучылішча. З 1964 балетмайстар-рэпетытар, педагог-рэпетытар, заг. балетнай трупы Нац.акад.т-ра балета Беларусі. На бел. сцэне ўдзельнічаў у пастаноўцы балетаў бел. кампазітараў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я.Глебава, «Пасля балю» Г.Вагнера, класічных і сучасных балетных спектакляў «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага, «Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева, «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева, «Сільфіда» Х.Левенскольда, «Чыпаліна» К.Хачатурана, «Стварэнне свету» А.Пятрова, «Спартак» А.Хачатурана, «Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына, вак.-харэагр. прадстаўлення «Карміна Бурана» на музыку К.Орфа, «Балеро» М.Равеля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДКЕ́ВІЧ Валянцін Уладзіміравіч (н. 6.10.1943, г. Магілёў),
бел. танцоўшчык, харэограф. Засл. дз. маст. Беларусі (1986). Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1961), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1981). З 1961 артыст балета Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1969 артыст балета, педагог-рэпетытар, рэжысёр-пастаноўшчык, маст. кіраўнік канцэртна-эстр. бюро Бел. філармоніі. З 1986 маст. кіраўнік — дырэктар Дзяржаўнага ансамбля танца Рэспублікі Беларусь. Веданне бел.танц. фальклору і беражлівае стаўленне да яго, вял. творчы патэнцыял і неардынарныя арганізатарскія здольнасці дазволілі яму плённа працаваць у галіне развіцця і папулярызацыі нар. харэаграфічнага мастацтва. Сярод пастановак: канцэртныя праграмы «Свята», «Карагод сяброў», «Вечар памяці С.Дрэчына», бел.нар. танцы «Кола», «Бульба», «Кадрыля на зэдліках», «Вясковыя гульні», «Каляды», «Арэлі», «Церніца», «Вечарына», «Спеў дубраў», «Кабеты і жаўнеры» і інш. У пастаноўках апошніх гадоў стварае танц. нумары з драматург. развіццём у жанры «фольк-балет». Імкнецца працягваць традыцыі прафес. харэагр. мастацтва, закладзеныя А.Апанасенкам, С.Дрэчыным і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭ́ХЕМ, Грэм (Graham) Марта (11.5.1894, г. Пітсбург, ЗША — 2.4.1991), амерыканская танцоўшчыца, харэограф, педагог; адна з яркіх прадстаўніц танца мадэрн. Ганаровы д-р мастацтвазнаўства Гарвардскага ун-та (1966). Вучылася ў школе Р.Сен-Дэні і Т.Шоўна (1916—23), танцавала ў ёй. У 1927 стварыла ў Нью-Йорку Школу сучаснага танца Грэхем (буйнейшы цэнтр танца мадэрн), у 1929 — трупу «Грэхем данс груп», з якой выступала да 1971. Выпрацавала ўласны стыль рытмапластычнага танца, які вылучаецца экспрэсіяй і сцэн. выразнасцю. Выступала з сольнымі нумарамі ва ўласных пастаноўках: «Скарга» (1930) і «Амерыканскія правінцыялы» (1934) на муз. Л.Хорста, «Вясна ў Апалачах» (1944) на муз. А.Копленда, «Пячора сэрца» С.Барбера (1947), «Клітэмнестра» (1958) і «Люцыфер» (1975) Эль Дабха, «Спакушэнне месяца» на муз. Б.Бартака (1986) і інш. Сярод яе вучняў і паслядоўнікаў Дж.Батлер, М.Канінгем, Н.Морыс, Р.Норт, Г.Сакалова, П.Тэйлар, Г.Тэтлі, А.Эйлі.
Літ.:
Terry W. Frontiers of dance: the life of Martha Graham. New York, 1975.