харэо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па харэаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

харэо́граф

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. харэо́граф харэо́графы
Р. харэо́графа харэо́графаў
Д. харэо́графу харэо́графам
В. харэо́графа харэо́графаў
Т. харэо́графам харэо́графамі
М. харэо́графе харэо́графах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

харэо́граф м. хорео́граф

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

харэо́граф, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне харэаграфіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хорео́граф харэо́граф, -фа м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

choreograf

м. харэограф

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сцяпанаў У. (харэограф) 11/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Цорн А. (харэограф) 11/35

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

БЯЛЬЗА́ЦКАЯ Марына Мікалаеўна (н. 4.12.1913, Масква),

бел. артыстка балета, балетмайстар. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Нар. арт. Беларусі (1977). Скончыла балетны тэхнікум пры Вял. т-ры (1931), працавала ў муз. т-рах Масквы. З 1944 салістка балета Дзярж. джаз-аркестра БССР, з 1947 т-ра муз. камедыі БССР, з 1949 ансамбля аперэты пры Белдзяржэстрадзе. Стваральнік (1958), маст. кіраўнік і харэограф (да 1996) мінскага ўзорнага ансамбля танца «Равеснік» рэсп. міжсаюзнага Палаца культуры прафсаюзаў (больш за 100 пастановак).

М.М.Бяльзацкая.

т. 3, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УРУ́КІНА Надзея Іванаўна (н. 1.3.1957, г. Добруш Гомельскай вобл.),

бел. харэограф. Засл. дз. культ. Беларусі (1982). Скончыла Гродзенскае культ.-асв. вучылішча (1976). З 1976 кіраўнік танц. калектыву ў Доме культуры ў в. Верцялішкі, з 1977 арганізатар і маст. кіраўнік дзіцячага ансамбля танца «Лялечкі» (з 1982 узорны) у Цэнтральным Палацы культуры ў в. Абухава Гродзенскага р-на. Аўтар і пастаноўшчык харэаграфічных кампазіцый, замалёвак, міні-балета «Дзюймовачка» (з Т.​Урукінай) на муз. Дз.​Мазітавай, бел., рус. танцаў, карагодаў і інш.

І.​Л.​Чэбан.

т. 18, кн. 1, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)