Вула́н1фальбона’ (Сцяшк.). Вуснае запазычанне з рус. вола́н ’тс’. Гл. валан.

Вула́н2 ’улан’ (Бірыла, Бел. антр., 2). Гл. улан.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

valance

[ˈvæləns]

n.

валя́н -а́ m., брыж -а́ m., фальбо́на f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Руш ’палоска лёгкай тканіны, сабранай у зборкі, для абшыўкі чаго-небудзь’ (ТСБМ). Праз рускае рюш ’тс’ або непасрэдна з ням. Rüscheфальбона на сукенцы’ < франц. ruche. (Фасмер, 3, 534).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

складка, зборка, фалда, фальбона

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

подзо́рI м. (оборка) падзо́р, -ра м., брыжы́, -жо́ў ед. нет; фальбо́на, -ны ж.; (кайма) шляк, род. шля́ка м., шлячо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тры́пціх ‘кампазіцыя з трох карцін, барэльефаў, малюнкаў, аб’яднаных адной ідэяй, тэмай і сюжэтам’, ‘складаны з трох створак абраз’ (ТСБМ). Праз рускую мову (три́птих) або непасрэдна з с.-грэч. τρίπτυχος ‘трайны, складзены ў тры столкі’, у якім першая частка τρί‑ — да тры (гл.), а другая πρυχή ‘складка, фальбона’ этымалагічна няясная (ЕСУМ, 5, 640; Трубачоў, Дополн., 4, 103; Голуб-Ліер, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

frill

[frɪl]

1.

n.

1) фальбо́на, фальбо́нка f. (у суке́нцы); жабо́ n., indecl.

2) непатрэ́бныя аздо́бы о́лькі для фо́рсу); крыўля́ньні (у гу́тарцы, трыма́ньні)

3) Anat. чапе́ц -ца́ m. (у пту́шкі, жывёліны)

2.

v.t.

аздабля́ць фальбо́нкамі; мо́ршчыць (у збо́ркі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Страчо́к ‘грыб, які мае карычневую шапку, часткова зрослую з ножкай’ (ТСБМ, ЛА, 1), ‘глузд веснавы, Gyromitra esculenta Fr.’, ‘смаржок, Morchella’ (Сярж.–Яшк.), старчо́к, тарчо́к ‘тс’ (там жа), стро́чка ‘грыб Gyromitra’ (петрык., там жа). Параўн. укр. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta Fr.; лісічка звычайная, Cantharellus cibarius Fr.; грыб сядловіца, Helvella Fr.’, рус. строчо́к ‘грыб Gyromitra esculenta’, строчёк ‘від смарчка, Helvella mitra’, польск. stroczek ‘лісічка’, ‘грыб Merulius’, чэш. stroček ‘лісічка’, паводле Махэка₂ (582), з польск. stroczek. Не вельмі ясна, фармальна да страка́ (гл.), але падставы намінацыі не зусім зразумелыя; магчыма, звязана з строчка ‘стужка, фальбона’ (гл.), польск. stroka ‘галун, шляк, абрамленне, фалда’, што адпавядае знешняму выгляду грыбоў. ЕСУМ (5, 450) прапануе рэканструкцыю прасл. дыял. *stročьkь, што звязана з *strokъ са значэннем ‘укол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ruffle

I [ˈrʌfəl]

1.

v.t.

1) рабаці́ць, мо́ршчыць (ваду́)

2) натапы́рваць, ашчаці́ньваць (поўсьць, пе́р’е)

The hen ruffled her feathers at the sight of the dog — Куры́ца натапы́рыла пе́р’е, паба́чыўшы саба́ку

3) зьбіра́ць у скла́дкі

4) упрыго́жваць фальбо́намі

5) выво́дзіць з раўнава́гі, злава́ць

Nothing can ruffle her calm temper — Нішто́ ня мо́жа вы́весьці яе́ з раўнава́гі

6) тасава́ць а́рты)

2.

n.

1) рабізна́ f. (на вадзе́); змо́ршчыны pl.

2) фальбо́на f.

3) мітусьня́, сумятня́ f.

without ruffle or excitement — безь мітусьні́ ці хвалява́ньня

II [ˈrʌfəl]

n.

бараба́нны дро́бат, по́шчак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)