галада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.
1. Адчуваць недахоп у ежы на працягу доўгага часу; пастаянна недаядаць.
Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае (прыказка).
2. Устрымлівацца ад яды з пэўнай мэтай.
Г. адзін дзень на тыдні.
|| наз. галада́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
abstain [əbˈsteɪn] v. (from)
1. устры́млівацца (ад ужывання алкаголю, тытуню і да т.п.)
2. устры́млівацца, не галасава́ць;
Hе abstained from voting. Ён не пайшоў на выбары.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРАБА́ЦЫЯ ( ад лац. probatio выпрабаванне),
від умоўнага асуджэння ў крымінальным праве ЗША, пры якім асуджаны знаходзіцца пад наглядам спец. органаў на час выпрабавальнага тэрміну, устаноўленага судом. На асуджанага на час П. можа быць накладзены таксама шэраг дадатковых абмежаванняў (напр., не наведваць пэўныя месцы, устрымлівацца ад зносін з пэўнымі асобамі і да т.п.).
т. 12, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
forgo [fɔ:ˈgəʊ] v. (forwent, forgone) fml адмаўля́цца, устры́млівацца (ад чаго-н. прыемнага)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
па́сціць, ‑су́, ‑се́ш, ‑се́; ‑сём, ‑сяце́; незак., каго-што.
Тое, што і пасвіць. Мотрык пасціў каня на ўзбалотку. Мележ.
пасці́ць, пашчу́, по́сціш, по́сціць; незак.
Прытрымлівацца посту 2, устрымлівацца ад скаромнай ежы. [Маці:] — Ты ж толькі першы тыдзень пасціў, а на другі ўжо і не вытрываў. Паеў заскваранага булёну, у паездцы. Ус. // перан. Разм. Наогул устрымлівацца ад чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НЕНАПАДЗЕ́ННЯ ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў міжнар. права, які азначае недапушчальнасць развязвання вайны або інш. выкарыстання ўзбр. сіл адной дзяржавы супраць другой па якіх бы то ні было меркаваннях эканам. або паліт. характару. Прытрымліваючыся Н.п., дзяржава практычна праводзіць палітыку мірнага суіснавання. Н.п. замацаваны Статутам ААН, які абавязвае ўсе дзяржавы — члены ААН устрымлівацца ў міжнар. адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэр. недатыкальнасці або паліт. незалежнасці любой дзяржавы, так і якім-н. іншым спосабам, несумяшчальным з мэтамі міжнар. супольнасці.
І.М.Таніева.
т. 11, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Пасціць, устрымлівацца ад скаромнай ежы. Завядзёнка тады яшчэ ў людзей такая была: увесь год можаш поснічаць, а на каляды ці на вялікдзень абавязкова разгавецца свежыною. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
refrain2 [rɪˈfreɪn] v. fml (from) стры́млівацца, устры́млівацца;
Kindly refrain from smoking. Устрымайцеся ад курэння, калі ласка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
resist [rɪˈzɪst] v.
1. супраціўля́цца; праці́віцца; процідзе́йнічаць
2. не паддава́цца; процістая́ць;
This metal resists acid. Гэты метал не акісляецца.
3. устры́млівацца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
wstrzymywać się
незак.
1. устрымлівацца, утрымлівацца, стрымлівацца;
2. спыняцца, затрымлівацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)