дывертысме́нт

(фр. divertissement = забава)

1) невялікі эстрадна-музычны дадатак да спектакля;

2) устаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам;

3) лёгкая, часам віртуозная музычная п’еса тыпу папуры, варыяцыі 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Аскаба́лак ’абыякава ці выпадкова адсечаны невялікі кавалак дрэва’, аскабо́лак (Янк. II), осокоба́лок (Лун.), аскабёл (Бяльк.); ад гэтага пераносныя значэнні пра чалавека (БРС), вялікую лусту хлеба (Бір. дыс.). Утворана паводле таго ж тыпу, што абломак, асушак, атопкі ад дзеяслова *аскабаліць (*оскобълити) і аскабёл — ад яго варыянта *аскабеліць (*оскобьлити). Гэтыя дзеясловы, паралельныя да рус. оскоблить, маюць другасныя (устаўныя) ъ, ь; яны ўтвораны ад назвы прылады скобля (магчыма, спачатку ўтвораны бяспрэфіксны дзеяслоў скоблити), што ўзыходзіць да і.-е. *(s)kobh‑ (Покарны, 930–931) і суфіксальнага ‑l‑ (Трубачоў, Ремесл. терм., 156). Супрун, Рэгіян. асабл. (Гомель) 68–69.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шта, лі́штва, ліштва́, лы́штва, лі́штавачка, лі́штаўка ’падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аздобы, падрубкі; устаўныя часткі кашулі, кофты на грудзях’ (Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Касп., ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.; мазыр. Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; стаўбц., Жд. 2; паўд.-пін., Нар. лекс.); ’дошка, фігурная планка вакол акон ці дзвярэй’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк., Гарэц.), ’карніз’ (Яруш., Нас.), ’рэйка, плінтус’ (Клім., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дошка патрэбнай шырыні’ (КЭС, лаг.), ’папярочная жэрдка ў плоце’ (свісл., Шатал.), ’перакладзіна ў прыстасаванні для снавання красён’ (навагр., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лиштва, лишта ’ліштва, аблямоўка’, ’планка’ (1556 г.) запазычана са ст.-польск. lisztwa, listwa, listewka ’вузкая планка, дошчачка’, ’рама карціны’, ’падрубка ў адзенні’, ’стужка, пояс’, якія з с.-в.-ням. līste ’тс’, суч. ням. Leiste (Слаўскі, 4, 287–288; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Булыка, Запазыч., 191; Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

А́КТЫ ГІСТАРЫ́ЧНЫЯ,

«Акты исторические, собранные и изданные Археографическою комиссиею», зборнік дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—5. Спб., 1841—42). Т. 1-ы ахоплівае 1334—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—76, 5-ы — 1676—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.-эканам., паліт., дыпламат. і ваен. гісторыі, гісторыі рус. царквы: асобныя дагаворныя граматы вялікіх і ўдзельных князёў 14—15 ст., даравальныя граматы духоўным і свецкім феадалам, устаўныя граматы, наказы ваяводам, дакументы пра збор дзярж. даходаў, судзебнікі 1497 і 1550, пасланні цара Івана IV да Максіма Грэка і ў Кірыла-Белазёрскі манастыр, урывак следчай справы пра С.Ц.Разіна і інш. Да «Актаў...» складзены імянны і геагр. паказальнікі (Спб., 1843).

т. 1, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРА́МАТА

(ад грэч. grammata чытанне, пісьмо),

1) уменне чытаць і пісаць.

2) Афіц. пісьмовы акт, які сведчыць пра якое-н. міжнар. пагадненне ці вызначае пэўныя прававыя адносіны (даверчая грамата, адзыўная грамата, ратыфікацыйная і інш.).

3) Афіц. заканад. акт Стараж.-рус. дзяржавы, у ВКЛ, Рэчы Паспалітай. Граматай замацоўваўся дзярж. лад, правы і прывілеі землеўладальнікаў, афармлялася прававое становішча асобных тэр. адзінак і розных груп насельніцтва, прызначаліся службоўцы на дзярж. і службовыя пасады, афармляліся наданні зямель, маёнткаў і інш. маёмасці, ганаровых званняў і чыноў. У ВКЛ наз. таксама лістамі гаспадарскімі, прывілеямі. Падзяляліся на даравальныя граматы, устаўныя граматы, ільготныя, ахоўныя, купчыя і інш. 4) Форма ўзнагароды ў былым СССР, у Рэспубліцы Беларусь і некаторых краінах СНД дзярж. органамі, грамадскімі арг-цыямі, адміністрацыяй прадпрыемстваў, устаноў, спарт. т-вамі за поспехі ў якой-н. справе (напр., Граматы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, пахвальныя, ганаровыя граматы і інш.) 5) Стараж. назва ўсякага дакумента, пісьма.

6) У пераносным сэнсе: фількава грамата (непісьменны дакумент, які не мае юрыд. сілы), кітайская грамата (незразумелы дакумент, незнаёмая справа).

т. 5, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)