Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.
сцве́рдзіць сваё меркава́нне séine Méinung dúrchsetzen [féstigen]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Перакана́ць (піраканаць) ’прымусіць паверыць, упэўніць’ (ТСБМ; Варл.), перэкана́ць ’перамагчы ў спрэчках’ (Растарг.), перакана́цца ’ўпэўніцца’ (воран., Сл. ПЗБ), перэкона́цца, рус.смал., бранск.перекона́ть, укр.перекона́ти, польск.przekonać (się) ’тс’, чэш.překonati (se) ’пераадолець, пераўзыйсці, перамагчы сябе’, славац.prekonať ’перажыць, перанесці, пераадолець, пераўзысці’; з такімі ж значэннямі зафіксавана і ст.-польск.przekonać, przekonany ’пераможаны’. У такім выпадку семантыка сучаснай польск. лексемы — інавацыя, якая пашырылася таксама на бел. і ўкр. моўныя тэрыторыі. Да пера- і кон (гл.) (спецыяльна гл. Коген, УЗ БГУ, 1940, 1, 191–194).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перакана́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
1. і здадан.сказам. Прымусіць паверыць чаму‑н., упэўніць у чым‑н. Словы [Лясніцкага] пераканалі і супакоілі дзяўчыну.Шамякін.Варановіч пераканаў Шлыка, што той можа мець яшчэ і вышэйшую адукацыю, калі .. возьмецца за вучобу.Дуброўскі.
2.зінф. або злучн. «каб». Угаворамі схіліць да чаго‑н., прымусіць зрабіць што‑н. Бастуючым удалося пераканаць рабочых далучыцца да ўсеагульнай забастоўкі.«Полымя».Паспрабуй пераканаць чалавека, каб ён рабіў тое, да чаго ў яго ахвоты няма.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zapewnić
зак.
1.kogo o czym запэўніць, упэўніцькаго ў чым;
2.komu co забяспечыць, гарантаваць каму што;
zapewnić bezpieczeństwo — гарантаваць бяспеку
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
упэ́ўнены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адупэўніць.
2.узнач.прым. Які цвёрда верыць у што‑н., перакананы ў чым‑н. Сын быў упэўнены, што ёсць адна рэвалюцыйная праўда.Чорны.Клаўся ставы спаць ужо нават упэўнены, што Лапця недзе ў партызанах.Кулакоўскі.// Перакананы ва ўласных сілах, які спадзяецца на сябе. Рос [Быстроў] дужым, вынослівым і ўпэўненым у сабе.Мележ.// Які выражае ўпэўненасць, перакананасць. Васіль Іванавіч стаяў па трыбуне і ўпэўненым голасам расказваў аб дасягненнях жывёлаводаў.Шашкоў.Ва ўсіх па змораных тварах разгубленасць, і толькі ў Чыжыка ўпэўнены погляд.Лупсякоў.
3.узнач.прым. Рашучы, энергічны. Тацяна ўпэўненымі гаспадарчымі рукамі ўпарадкавала небагатыя клумкі Марыны Паўлаўны.Зарэцкі.Не ў пошуках хлеба, зямлі ці заробку, З Прыпяці трапілі людзі сюды, — На заклік Радзімы ўпэўненым крокам Прыйшлі будаваць яны край малады.Жычка.Рухі ў.. [Цімкі] былі ўпэўненыя, эканомныя, стрыжаныя.Карпаў.
•••
Будзь упэўнены — не сумнявайся, не турбуйся, усё будзе так, як трэба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)