упэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым і з дадан.

Прымусіць паверыць у што-н., пераканаць у чым-н.

У. слухачоў у сваёй праваце.

|| незак. упэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упэ́ўніць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упэ́ўню упэ́ўнім
2-я ас. упэ́ўніш упэ́ўніце
3-я ас. упэ́ўніць упэ́ўняць
Прошлы час
м. упэ́ўніў упэ́ўнілі
ж. упэ́ўніла
н. упэ́ўніла
Загадны лад
2-я ас. упэ́ўні упэ́ўніце
Дзеепрыслоўе
прош. час упэ́ўніўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

упэ́ўніць сов. уве́рить; убеди́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упэ́ўніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго.

Прымусіць паверыць у што‑н., пераканаць у чым‑н. [Чарноў] бачыў і разумеў, што Міхалу яго выбар не падабаецца, і стараўся як мага растлумачыць, упэўніць яго, што «Урал» добры конь. Васілевіч. Два наступныя допыты толькі ўпэўнілі капітана ў віноўнасці абодвух затрыманых. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

убеди́ть сов. перакана́ць; (уверить) упэ́ўніць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упэ́ўніваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да упэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уве́рить сов. упэ́ўніць, запэ́ўніць; (убедить) перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упэ́ўніванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. упэўніваць — упэўніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запэ́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго (што) у чым.

Упэўніць, пераконваючы ў чым-н., абяцаючы што-н.

З. у сваёй адданасці і дружбе.

|| незак. запэ́ўніваць, -аю, -аеш, -ае; наз. запэ́ўніванне, -я, н.

|| наз. запэ́ўненне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Нацуркава́ць ’упэўніць, пераканаць’ (кап., Жыв. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне, у якасці асновы можна дапусціць цокаць, цыркаць ’журчаць, цвыркаць’ ад гукапераймальнага цур! або цыр!, што перадаюць шматразовае паўтарэнне аднастайных гукаў і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)