bossy [ˈbɒsi] adj. (неадабральна) які́ любіць зага́дваць; ула́дны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

władczy

уладны; загадны;

władczy ton — уладны (катэгарычны) тон

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

повели́тельный

1. улада́рны; ула́дны; катэгары́чны; насто́йлівы;

повели́тельный тон улада́рны (ула́дны, катэгары́чны) тон;

2. грам. зага́дны;

повели́тельное наклоне́ние зага́дны лад.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

high-handed [ˌhaɪˈhændɪd] adj. улада́рны, ула́дны, сваво́льны; які́ перавышае ўла́ду

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hérrisch a ула́дны, улада́рны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

controlling

[kənˈtroʊlɪŋ]

adj.

кіру́ючы; ула́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ІМПЕРАТЫ́Ў (ад лац. imperativus уладны, катэгарычны, загадны),

безумоўнае, катэгарычнае патрабаванне, загад, закон. Імператыўныя выказванні з’яўляюцца прадметам логікі норм. У філасофіі І.​Канта — усеагульны маральны закон, якім ён імкнуўся замяніць усе ант. нормы адной (катэгарычны І.). Кант разумеў катэгарычны І. як нешта першапачаткова ўласцівае розуму, вечнае і нязменнае. Выключныя нормы, што неабходна прымаць пры пэўных абставінах, у этыцы ён называў гіпатэтычным І. Паводле дыялектычнага матэрыялізму, мараль, як і ўсё на свеце, гістарычна развіваецца і змяняецца, і ў ёй не можа быць нязменных патрабаванняў і законаў.

В.​М.​Пешкаў.

т. 7, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бурбо́н

(фр. Bourbon = прадстаўнік каралеўскай дынастыі Бурбонаў)

грубы, недасведчаны, уладны чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rozkazujący

1. уладарны; уладны; загадны;

ton rozkazujący — уладны (загадны) тон;

2. грам. загадны;

tryb rozkazujący — загадны лад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

РАСПАРАДЖЭ́ННЕ ў праве,

1) адно з правамоцтваў уласніка рэчаў, якое дазваляе ўключаць яго ў эканам. абарачэнне праз ажыццяўленне такіх распараджальных здзелак, як купля-продаж, пастаўка, дарэнне і інш. У выніку актаў Р. маёмасцю ажыццяўляецца яе адчужэнне, перадача ў часовае валоданне ці карыстанне інш. асобе, у залог, здача на захоўванне і г.д. Р. вызначае юрыд. лёс рэчаў, г.зн. або спыняецца, або прыпыняецца на яе права ўласнасці.

2) Адзін з відаў падзаконных актаў: уладны акт органа кіравання ў рамках яго кампетэнцыі, што мае абавязковую сілу для фіз. і юрыд. асоб, якім Р. адрасавана. Можа быць агульнага, працяглага або разавага дзеяння для канкрэтнага выпадку.

т. 13, с. 359

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)