ту́лава н. анат., тс. перан. Rumpf m -(e)s, Rümpfe

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Ту́лава, ту́лува, ту́лаў ‘цела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ту́лавішча (туловище) ‘тс’ (Сержп. Грам.), туло́вішче ‘тс’ (Вруб.), памянш. ту́лаўца ‘тс’ (Нар. Гом.). Адпаведна ту́лава (стараж.-рус. тулово) і ту́лаў (якое, відаць, з польск. tułów ‘тс’) з’яўляюцца субстантывізаванымі формамі прыметніка *tulovъ м. р., *tulovo н. р. (Борысь, 654). Вытворнае ту́лавішчатулава’ (Брасл. сл.; Сл. ПЗБ), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. ту́ловище ‘тс’; адаптаванае туло́вішче ‘тс’ (Вруб.) — праз укр. туло́віще ‘тс’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

торс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тулава чалавека, а таксама скульптура тулава.

Т. спартсмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ту́ловище ту́лава, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́гадзіца, -ы, ж.

1. мн. я́гадзіцы, -дзіц. Задняя мясістая частка тулава чалавека; сядалішча.

2. Палавіна гэтай часткі тулава ў форме паўшар’я.

|| прым. я́гадзічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стан¹, -у, м.

Форма тулава, постаць чалавека.

Стройны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

torso [ˈtɔ:səʊ]n. (pl. -os) торс, ту́лава

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́н

тулава, фігура; ліф; становішча; войска, адзін з ваюючых бакоў; катэгорыя дзеяслова’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ста́н ста́ны
Р. ста́ну ста́наў
Д. ста́ну ста́нам
В. ста́н ста́ны
Т. ста́нам ста́намі
М. ста́не ста́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

манеке́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Фігура ў выглядзе чалавечага тулава для прымеркі і паказу адзення.

|| прым. манеке́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)