◎ Піля́ць 1 ’моцна кусаць, джгаць’ (ТС). Няясна. Хутчэй за ўсё, гукапераймальнае, параўн. такаць ’пстрыкаць’ (гл.).
◎ Піляць 2 ’пілаваць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; добр., Мат. Гом.), ’няўмела іграць’ (Сл. ПЗБ). Да яйкі (гл.), параўн. пацокаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Таке́ля ’толькі’ (Сцяшк.), ’не; яшчэ; усяго толькі’ (іўеў., Яшк. Мясц.). Да тыкеле (гл.), мена пад уплывам так, таквеле, гл. Не звязана, відаць, са штучна ўтвораным та́кель (Ласт.), да такаць 1 (гл.) з рэдкім суф. ‑ель, па тыпу вярзель, круцель (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Спата́чаваць ‘сачыць, падглядваць; выкрываць, лавіць (на чым-небудзь); разумець’ (Нас., Стан.). Насовіч (Нас., 608) выводзіў з *tekti ‘бегчы, рухацца’, гл. уцякаць. Няпэўна. Магчыма, ітэратыў да папярэдняга слова. Тады да та́каць ‘паддакваць, пагаджацца’, параўн. рус. та́кать ‘тс’, та́чить ‘песціць, апекавацца’, балг. та́ча ‘паважаць, шанаваць’, гл. так (Трубачоў у Фасмер, 4, 29).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Спата́каць ‘набыць з цяжкасцю, так-сяк’ (лаг., Стан.; Варл.), спота́каць ‘зладкаваць, зрабіць’ (ТС). Семантычна немагчыма вывесці з патака́ць ‘патураць’ (гл.). Ад займенніка так, магчыма, праз дзеяслоў *та́каць з шырокай семантыкай, што замяшчае шырокі спектр канкрэтных значэнняў, параўн. балг. тако́вам ‘нешта рабіць’ і пад. Параўн. таксама рус. та́кать ‘гнаць, падганяць’, што звязана з *točiti, *tekti, гл. наступнае слова (гл. Фасмер, 4, 12). Аднак пры гэтым застаюцца значныя семантычныя цяжкасці.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)