ПРЫКЛАДНА́Я МУ́ЗЫКА, функцыянальная музыка,

разнавіднасць муз. культуры, якая выконвае акрэсленыя жыццёвыя, практычныя, не ўласна маст. функцыі. У стараж. культурах музыка суправаджала грамадз. і культавыя абрады і рытуалы, працоўныя і быт. працэсы. Адзін з яе стараж. відаў — сігнальная музыка (пастухоўскія, паляўнічыя, апавяшчальныя і інш. сігналы). У еўрап. традыц. культуры адбылася дыферэнцыяцыя П.м. на вытв., цырыманіяльную, ваен. і інш. З 19 ст. ў гар. культуры дамінавалі забаўляльныя жанры, звязаныя з масавай муз. культурай (салонная, танцавальная музыка, шлягер, «жорсткі» раманс і інш.). Сучасная П.м. шматлікая і разнастайная; забаўляльная танцавальная музыка, сігнальная музыка (пазыўныя радыё- і тэлестанцый, прывітальныя сігналы нар. свят і міжнар. цырыманіялу, спарт. і інш.), асобныя віды музыкі ў драм. тэатры і кінамузыка.

А.​А.​Карпілава.

т. 13, с. 68

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

авары́йна-сігна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. авары́йна-сігна́льны авары́йна-сігна́льная авары́йна-сігна́льнае авары́йна-сігна́льныя
Р. авары́йна-сігна́льнага авары́йна-сігна́льнай
авары́йна-сігна́льнае
авары́йна-сігна́льнага авары́йна-сігна́льных
Д. авары́йна-сігна́льнаму авары́йна-сігна́льнай авары́йна-сігна́льнаму авары́йна-сігна́льным
В. авары́йна-сігна́льны (неадуш.)
авары́йна-сігна́льнага (адуш.)
авары́йна-сігна́льную авары́йна-сігна́льнае авары́йна-сігна́льныя (неадуш.)
авары́йна-сігна́льных (адуш.)
Т. авары́йна-сігна́льным авары́йна-сігна́льнай
авары́йна-сігна́льнаю
авары́йна-сігна́льным авары́йна-сігна́льнымі
М. авары́йна-сігна́льным авары́йна-сігна́льнай авары́йна-сігна́льным авары́йна-сігна́льных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сігна́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Умоўны знак (зрокавы або гукавы) для перадачы на адлегласць якога-н. паведамлення, распараджэння, каманды і пад.

С. дакладнага часу.

С. сірэны.

Прагучаў с. хуткай дапамогі.

2. перан. Тое, што з’яўляецца прычынай, служыць штуршком да якога-н. дзеяння ў адказ.

Сігналам да шырокай дыскусіі паслужыў газетны артыкул.

3. перан. Папярэджанне, паведамленне аб чым-н. непажаданым.

С. з інспекцыі.

4. Імпульс або група імпульсаў электрамагнітнай энергіі.

|| прым. сігна́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Першая сігнальная сістэма (спец.) — сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца ў жывёлы і чалавека пры ўздзеянні канкрэтных раздражняльнікаў.

Другая сігнальная сістэма (спец.) — уласцівая чалавеку сістэма ўмоўнарэфлекторных сувязей, якія фарміруюцца пры ўздзеянні моўных сігналаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГЕПТО́Д [ад грэч. hepta сем + (электр)од],

электравакуумная прылада, якая мае 7 электродаў: катод, анод і 5 сетак (кіравальная, сігнальная, 2 экранавальныя, антыдынатронная). У рэжыме змяшэння прыняты сігнал падаецца на сігнальную сетку, а сігнал ад дапаможнага генератара (гетэрадзіна) — на кіравальную. У рэжыме пераўтварэння гептод спалучае функцыі змяшальніка і лямпы гетэрадзіна. Выкарыстоўваецца ў змяшальніках і пераўтваральніках частаты супергетэрадзінных радыёпрыёмнікаў.

т. 5, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІКАНАСКО́П (ад грэч. eikōn выява, відарыс + скоп),

пераўтваральнік светлавога сігналу ў электрычны (відэасігнал); адна з першых перадавальных тэлевізійных трубак з назапашваннем эл. зарадаў. Заменены на больш дасканалыя пераўтваральнікі — відыкон, суперартыкон, ПЗС-матрыцы і інш.

Схема іканаскопа: 1 — электронны пражэктар; 2 — адхіляльная сістэма; 3 — аб’ектыў; 4 — калектар фота- і другасных электронаў; 5 — мазаічная мішэнь; 6 — сігнальная пласціна.

т. 7, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

flare1 [fleə] n.

1. я́ркае няро́ўнае святло́

2. успы́шка агню́

3. светлавы́ сігна́л; сігна́льная раке́та

4. клёш (пра адзенне)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПАНЭ́ЛЬ (ад ням. Paneel),

1) плоскі буйнапамерны элемент (канструкцыя) заводскага вырабу. Шырока выкарыстоўваецца пры буд-ве будынкаў і збудаванняў (напр., П. перакрыцця, сценавая).

2) Драўляная абшыўка, дэкаратыўная аддзелка (пластыкам, масленай фарбай і інш.) ніжняй часткі сцяны ў памяшканні.

3) Пешаходная дарожка па баках вуліцы, тратуар.

4) Частка эл. шчыта, пульта кіравання, радыётэхн. прыстасавання, трансп. сродкаў і інш., дзе размяшчаецца сігнальная, кантрольная, вымяральная апаратура.

т. 12, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раке́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -ке́т, ж.

1. Лятальны апарат з рэактыўным рухавіком.

Касмічная р.

2. Баявы снарад, які прыводзіцца ў дзеянне рэактыўнай сілай.

3. Напоўнены піратэхнічнай сумессю снарад, які пасля выстралу ярка свеціцца ў паветры і выкарыстоўваецца для феерверкаў і светлавых сігналаў.

Сігнальная р.

4. Быстраходнае рачное пасажырскае судна на падводных крылах.

Плысці на ракеце.

|| прым. раке́тны, -ая, -ае.

Дзень ракетных войск і артылерыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сигна́льный сігна́льны;

втора́я сигна́льная систе́ма физиол. друга́я сігна́льная сістэ́ма;

сигна́льный флажо́к сігна́льны сцяжо́к;

сигна́льный экземпля́р сігна́льны экзэмпля́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Luchtkugel f -, -n сігна́льная раке́та;

ine ~ bschießen* даць сігна́л раке́тай

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)