БЛО́БЕЛЬ (Blobel) Гюнтэр (н. 21.5.1936, г. Вальтэрсдорф, Германія),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Д-р філасофіі (1967). Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1960, Германія). З 1967 працаваў у Ракфелераўскім ун-це (з 1976 праф.). Навук. працы па вывучэнні малекулярных механізмаў транспарту бялкоў. Разам з інш. выявіў увесь механізм транспарту і ў 1980 сфармуляваў агульны прынцып сартавання бялкоў і іх дастаўкі ў клетачныя арганелы ці за межы клеткі (т.зв. «сігнальная гіпотэза»), Нобелеўская прэмія 1999.