карпуле́нцыя

(лац. corpulentia)

уст. буйны целасклад; паўната, сытасць, тлустасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Fttleibigkeit

f - сы́тасць, паўната́, атлусце́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dosyt

м. сыць, перасыць, сытасць; насычэнне, перанасычэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Sttheit

f -

1) сы́тасць

2) перанасычэ́нне

3) насы́чанасць (раствору)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Паўната́ ’таўшчыня, сытасць’, ’дастатковая ступень, колькасць чаго-н.’ (ТСБМ), ’поўня’ (Ян.). Укр. повно́та, рус. полнота́, балг. пълнота́. Са ст.-слав. плънота. Аналагічна ст.-в.-ням. fullida, ст.-інд. pūrṇatā ’тс’ (Фасмер, 3, 312).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыць1сытасць, насычэнне’, да сы́ці ’ўволю, удосталь’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Юрч. Вытв., Федар. 4), сыць вам ’пажаданне тым, хто есць’ (Касп.), сыць Божа ’тс’ (ашм., Стан.), сыць ’укорм’ (Бяльк.), ’корм, страва, ежа; пажыўнасць’ (Ласт.), ’пералічэнне’ (Пятк. 2), ’спажыва’ (віл., Сл. ПЗБ), сы́це ’тук’, ’сытасць, укормленасць’ (Нас.), сы́цце ’харчовае задавальненне, смачная і пажыўная ежа’ (Нік. Очерки), ’насычэнне; тлустасць’ (Нас.), ст.-бел. сыть ’ежа, харч’: оставила от сыти своеи (Альтбаўэр). Укр. сить ’тлустасць; сытасць’, рус. сыть ’ежа, корм’, ’сытасць’, ст.-слав. сыть ’сытнасць’, до сыти ’дасыта, уволю’. Прасл. *sytь < *sytъ (гл. сыты), варыянт з чаргаваннем у аснове захаваўся ў славен. dósti ’даволі’, серб.-харв. dȍsti ’даволі, вельмі’, польск. dość ’дастаткова’, в.-луж., н.-луж. dosć ’тс’. Гл. досыць.

Сыць2 ’расліна Cyperus L.’, сыць ілжывая ’асака, Carex pseudo-cyperus’ (Кіс.). Параўн. укр. дыял. сить ’расліна Cyperus L.’, рус. сыть ’тс’. Няясна; звычайна не адрозніваюць ад сіт, сі́тнік (гл.), параўн. укр. сіть ’сітнік, чарот’ (ЕСУМ, 5, 247). Гл., аднак, укр. дыял. сить ’ражкі, Claviceps purpurea Tul.’, якая мае на Палессі іншыя назвы, у тым ліку спары́ш ’тс’ (Лекс. Бел. Палесся), што дазваляе, насуперак ЕСУМ (там жа), звязаць назву з сыты (гл. сыць1), г. зн. багаты; які дае павелічэнне, напаўненне і інш. Адносна апошняга гл. Выгонная, Лекс. Палесся, 74–76.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сыць, ‑і, ж.

Сытасць. Вось паказалася .. хартовая галава: морда ў крыві, вочы заплылі хіжаю сыццю і ў зубах штось тырчыць... Гарэцкі. [Якаў:] — Гу... Не заўсёды ж і дрэнна жыць, бог дасць і лепш пажывём, у багацці, у сыці, а?.. Галавач.

•••

Да сыці — уволю, удосталь. Наесціся да сыці. Нацешыцца да сыці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

таўшчыня́, ‑і, ж.

1. Велічыня папярочнага сячэння прадмета. Таўшчыня дошкі. □ Калі б .. рассыпаць [Гімалаі] па ўсёй зямлі, то атрымаўся б суцэльны пласт таўшчынёй каля 20 метраў. Матрунёнак.

2. Паўната, сытасць. У пакоіку яго спаткала гаспадыня, нізкая жанчына. Па яе фігуры адразу [цяжка] было вызначыць, што перамагае ў ёй: таўшчыня ці вышыня. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлу́стасць, ‑і, ж.

1. Тлушч. Седзячы кружком вакол агню, задуменна глядзелі на скваркі сала, пакручвалі іх і — каб не сцякала дарэмна шмат тлустасці — падстаўлялі акрайцы хлеба. Нікановіч. Апрача таго, тлустасць барсука вельмі памагае ад прастуды і ідзе для шмаравання ботаў, асабліва паляўнічых. Маўр.

2. Ступень утрымання тлушчу ў чым‑н. Тлустасць малака.

3. Укормленасць, сытасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўната́ ж.

1. Fülle f -;

паўната́ ўла́ды Mchtvollkommenheit f -;

2. (сытасць) Kö́rperfülle f -, Belibtheit f -, Korpulnz f -; Fttleibigkeit f - (празмерная);

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)