торе́ц тарэ́ц, род. тарца́ м.; старча́к, -ка́ м.;
◊
поста́вить торцо́м паста́віць старчако́м (стаўма́).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Старч ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя запазычання з польск. stark ‘кол, жэрдзь’ і сторч (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пастырча́к ’тое, што выдаецца, вытыркаецца і за якое можна зачапіцца’ (Сержп.). У выніку кантамінацыі лексем старчак і патырча́ка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сторч ‘старчак’, ‘зламанае ветрам дрэва’ (Сл. ПЗБ), сторч, стырч ‘старчак’ (ТС), прысл. сторч ‘уніз галавою’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Пятк. 2). Параўн. укр. сторч ‘старчма’, сторч ‘падваліна’, сто́рча ‘плот з газы’, рус. сторчь ‘старчма’, сторчако́м, сторчмя́ ‘старчма’, польск. stark ‘кол, вастрыё’; сюды ж, магчыма, балг. дыял. страч ‘страха’; Фасмер, 3, 769; ЕСУМ, 5, 428–429. Сторч з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам, ад якога ўтварылася прыслоўе ў форме Він. скл. Далей гл. тырчаць, стырчацъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стурба́н ‘старчак’ (ТС). Магчыма, кантамінацыя цурбан ‘кавалак палена’ і стырча́ць ‘тырчаць’, гл. Малаверагодна ўтварэнне ад стурбава́ць ‘патрывожыць; спыніць’ (Нас., Сл. ПЗБ), што да турбаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарало́м ’тарчма (ТСБМ, Янк. 3.), ’тарчма, у беспарадку, дагары нагамі’ (Сцяшк. Сл.). Прыслоўе ад назоўніка тарала́ (гл. папярэдняе слова) па тыпу старчаком (гл. старчак) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́рчма ’стрымгалоў, як мага’ (Нас.), ’уніз галавой’ (Шымк. Собр.), ’старчма’ (Мат. Маг.), то́ршма ’тарчма’ (Бяльк.): торшма галавою (Гарэц.), тарчмако́м ’уніз галавой’ (Нас.) — прыслоўі ад дзеяслова тарчаць, тырчаць (гл.), без ‑ма параўн.: валасы на галаве сталі торч (Сержп. Казкі). Гл. таксама тарчма, старчма, старчак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тычо́к м.
1. (торчащий предмет) разг. патарча́ка, -кі ж.;
2. (поперечная кладка кирпича) стр. старча́к, -ка́ м., папяро́чка, -кі ж.;
3. (лёгкий удар) разг. штурхе́ль, -хяля́ м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тарчо́к 1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен. tr̂ček ’пень, сцябло’.
Тарчо́к 2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр. торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.
Тарчо́к 3 ’мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўма́к 1 ’старчковы (галоўны) корань дрэва’ (воран., чэрв., ЛА, 1), ’галоўны корань дрэва, старчак’ (слуц., Расл. св.). З *стаўма́к ’тс’, якое з стаўмава́ты (корань) (асіп., ЛА, 1) < стаўма́ ’вертыкальна’ (ад стаяць, ставіць, гл.), як тарча́к, тарчма́к ’тс’ (там жа) з тарчма́, торчма, гл.
*Таўма́к 2, тоўма́к ’кулак; кухталь’ (Мат. Гом.). Фармальна блізкае польск. tłumok ’клунак, цюк’, дыял. tłomok ’валляк’, чэш. tlumok ’ранец’, для якіх Борысь (636) выводзіць першаснае значэнне ’нешта сціснутае ці набітае нечым’; суфіксальныя ўтварэнні ад tłumić ’сціскаць, здушваць’, роднаснага укр. то́вмити ’хаваць у сабе’, чэш. tlumiti ’прыглушаць’ (з польскай, Махэк₂, 646), славац. tlmiť ’тс’, што ўзыходзіць да прасл. *tъlmiti/*tl̥miti, магчыма, роднасных літ. stel̃bti ’зацяняць, душыць, гнясці’ (Махэк₂, там жа). Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 588.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)