sour cream [ˌsaʊəˈkri:m]n. смята́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

разбо́ўтацца сов. разболта́ться;

смята́на ~талася — смета́на разболта́лась

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой салодкага малака; вяршкі.

|| прым. сметанко́вы, -ая, -ае.

Сметанковае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

śmietana

ж. смятана

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Shne f - смята́нка, вяршкі́;

sure ~ смята́на

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КІСЛАМАЛО́ЧНЫЯ ПРАДУ́КТЫ,

прадукты харчавання, якія атрымліваюць зброджваннем малака з дапамогай малочнакіслых бактэрый. Падзяляюцца на прадукты малочнакіслага браджэння (сыракваша, смятана, тварог) і мяшанага малочнакіслага і спіртавога браджэння (кумыс, ацыдафілін, кефір, ражанка). Маюць у сабе бялкі, тлушчы, вітаміны. Добра засвойваюцца арганізмам, станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка, выкарыстоўваюцца ў дыетычным і лячэбным харчаванні пры дызентэрыі, атэрасклерозе, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, печані і інш.

т. 8, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

састо́ены, ‑ая, ‑ае.

Які пасля стаяння даў асадак. Састоены раствор. // Які, стоячы, дайшоў да такой ступені, каб зверху сабралася смятана. Састоенае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вяршкі́1 ’кончыкі пальцаў’ (гродз., дзятл., Сцяшк. МГ), адз. лік. вяршок — да прасл. vьrx‑ьkъ < vьrxъ (Фасмер, 1, 302). Гл. вяршок2.

Вяршкі́2 ’верхні слой малака, смятана’ (БРС, КТС, Бяльк.). Да вяршок3 (гл.). Параўн. таксама рус. смал., бранск. вершки ’салодкая смятана’, варон.смятана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

забе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. забельваць — забяліць (у 1 знач.).

2. Разм. Смятана, малако для прыправы. Зацірка з забелкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смята́нка памянш. ‘смятана’, ‘верхні густы і тоўсты слой малака, вяршкі’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ). Да смятана (гл.); у другім значэнні паланізм, параўн. польск. śmietanka ‘вяршкі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)