Перага́саць (піріга́сыць) ’патаптаць’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і ‑гасаць, роднаснага з гойсаць (гл.). Параўн. чэш. hasati ’гойсаць’, ’несціся стрымгалоў’, hasot ’шумны танец, карагод’, ’гаўканне’, славац. hasať ’скакаць, вытанцоўваць’, польск. hasać ’тс’, ’бегаць, гарэзаваць’, укр. гаса́ти. Паводле Махэка₂ (162), звязана з hosati ’бегчы скокам’, якое з *hop‑s‑a‑ti. Генетычна роднасныя з бел. гойсаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарні́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чарніц. Чарнічны куст. □ Дзе ніжэй, па чарналессю, стаялі некранутымі чарнічныя ды буяковыя запаведнікі. Лынькоў. // Прыгатаваны з ягад чарніц. Усе чокнуліся з маладымі і выпілі разведзенага чарнічным сокам спірту з панскага бровара. Грахоўскі. // перан. Падобны на чарніцы, чарніцу. Сказаўшы вам, Аўдотка ж і ратавала Пракопа. То скокам, то бокам, то слязамі, то юрлівымі сваімі чарнічнымі вачыма. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па-ро́знаму, прысл.

Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі. Паслядовіч. — Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш. Лобан. Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарля́цца ’хадзіць без справы’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tarlać się ’валяцца’, роднаснага tarzać się ’куляцца, валяцца’, што да trzeć (Брукнер, 565), гл. церці. Меркаванне пра запазычанне з літ. terliótis ’пэцкацца; валтузіцца’ (Грынавяцкене, LKK, 22, 196), дзе асноўнае значэнне ’брудзіць, пэцкаць’, здаецца менш верагодным, паводле Смачынскага (672), першапачаткова ’распасцерці на зямлі’. Нельга выключыць і гукапераймальнае (імітатыўнае) паходжанне, параўн. серб.-харв. то̀рлати ’моцна крычаць; выстаўляцца, хваліцца’ (інакш, як узнікшае на базе турцызма то̀рлак, разглядаецца Скокам, 3, 484).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́кам нареч., в разн. знач. бо́ком; (со стороны — ещё) стороно́ю;

праці́снуцца б. — проти́снуться бо́ком;

хма́ра прайшла́ б. — ту́ча прошла́ стороно́ю;

б. выла́зіць — бо́ком выхо́дит;

то б., то ско́кам — и так, и э́так

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прысві́стваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Суправаджаць свістам спевы, танцы; пасвістваць (у такт чаму‑н.). Янка браўся рукою за падагнутую нагу Лабановіча, а Лабановіч за Янкаву, а на другой назе яны скакалі, як вар’яты, прысвістваючы або падпяваючы ў такт скокам. Колас.

2. Пасвістваць, свістаць. Аслабелы Шнураў, седзячы на канапе, захроп, прысвістваючы. Гурскі. Цёхкае салавей, прысвіствае дрозд і, як заўсёды, укладае некага спаць перапёлка. Сачанка. У полі моцна прысвістваў сыраваты вецер, балюча секлі твар сняжынкі. Мыслівец.

3. Гаварыць з прысвістам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́трыкі, ‑аў; адз. няма.

Хітрыя прыёмы, выверты. Усур’ёз [дзядзька Яўтух] гаворыць, а я ўсе яго хітрыкі бачу: хай, маўляў, нагаворацца сабе, хай адны пабудуць брыгадзір з трактарысткаю. Бялевіч. [Міця] добра бачыў хітрыкі рудога круцяля, які галасней за ўсіх крычаў, абвінавачваючы другіх у парушэнні правіл. Навуменка. // Круцельства, падман. Ёсць на хітрыкі майстры: Не рыхтуюцца да ўрокаў, А глядзяць, каб бокам-скокам Жыць шпаргалкай да пары. Кірэенка. [Мікола:] — Ты адгарадзіўся ад людзей высокім плотам, думаў лажыцца на хітрыках і махінацыях. Краўчанка. // Выбрыкі, гарэзлівыя штукі, свавольства. Хлапчукі пусціліся на хітрыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плыга́ць ’скакаць’ (Ян.; ТС; нараўл., Мат. Гом.) ’тс’, ’крочыць’ (брагін., Шатая.), жыгнуць ’скокнуць’ (жытк., Мат. Гом.; гом., Мар. Том.), плыгнупт ’тс’, плэгатэ (пін., Нар. лекс.; Сл. Брэс.), сюды ж фразеалагізм плыгам ляцець ’хутка ісці’. Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плигати ’скакаць’; плыголі ’наўскамыта, скокам’, плигонути ’скочыць з сілай’, якое альбо з’яўляецца кантамінаваным утварэннем з плыць і пры гаць, абазначаючы ’хуткі рух уніз і наперад адначасова’, альбо ўзыходзіць да прыгоіць з менай р > л (іранскі субстрат?), параўн. першасны імітатыў плыг — паралельны да прыг (Смаль-Стоцкі, Приміт., 168; Копечны, Зб. Младэнаву, 375).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́кам, прысл.

1. Плячом уперад, павярнуўшыся напалавіну. Айцец Амброзіо сядзеў у сваім маленькім кабінеціку ля пісьмовага стала, бокам да дзвярэй. Маўр. Гаспадыня.. бокам усунулася ў пакой. Бядуля.

2. Разм. Не прама, крыва. Ды граблі-пальцы, як чужыя.. Пяро трымаюць бокам, крыва І водзяць ручку баязліва. Колас.

3. Разм. Кружным шляхам, у абход. І тады зрабілася ясна — хмара пройдзе бокам. Карпаў. // перан. Не непасрэдна, праз пабочных асоб. [Андрэй] бокам дачуўся, што бацька жыве, як і раней. Галавач. — Праўда, і грошы не малыя: тысяч з восем набярэцца, — паведамляе першы, спадзеючыся хоць бокам дазнацца, як паставіцца да такой сумы галоўбух. Скрыган.

•••

То бокам то скокам — як выпадзе, як давядзецца, пераадольваючы цяжкасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Астро́га ’зрубленае дрэва з абрэзанымі не да канца галінамі (сукамі)’ (Маш.), якое выкарыстоўваецца як ’лесвіца’ (Сержп.), ’барана’ (Сержп., Земл.), ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ — астрагі́ (ДАБМ); сюды ж, відаць, і стражы́на ’прыстасаванне для сушкі’ (ДАБМ) са стратай пачатковага а‑. Такое ж значэнне мае балг. дыял. острог, острук ’дрэва з сукамі каля кашары, на якое вешаюць торбы, вёдры і г. д.’, ’жэрдка, вакол якой складваюць стог’. Блізкія значэнні зафіксаваны ў славенскай і сербскахарвацкай: ’жэрдка для стага’, ’кол для прывязвання вінаграднай лазы’. Бел. остро́жка ’шпора’ (Нас. Доп.), острожки ’шыпы на падковах’ (Булг.). У іншых славянскіх мовах слова мае значэнне ’шпоры’: рус., укр. острога, польск. ostroga, чэш., славац. ostroha, в.-луж. wótroha, памор. u̯ostróga, палаб. våstrügă, славен. ostróga > серб.-харв. о̀строга ’шпора’, рус. таксама ’восці’. Згодна з Міклашычам, 227; Далем, 2, 706; Брукнерам, 386; Фасмерам, 3, 166; Скокам; 2, 573, утворана ад кораня *ostr‑ з суфіксальным ‑g‑ (Мейе, Études, 354). Іначай Махэк₂, 420–421: да *ostroz̀iti > *ostrog, што менш верагодна. Гл. астрова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)