Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
бо́кам, прысл.
1. Плячом уперад.
Праціснуцца б.
2. У абход, кружным шляхам (разм.).
Хмара прайшла б.
3. Не прама, крыва.
Трымаць б. аловак.
◊
То бокам, то скокам (разм.) — як выпадзе, пераадольваючы цяжкасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Адрывіста і пагрозна вурчаць (звычайна пра сабак). Джэк адным скокам дагнаў.. [камень] і гыркаў, ляскаючы зубамі.Крапіва.
2.Разм. Груба і зласліва гаварыць, адказваць каму‑н.; пакрыкваць. Здаецца, што хлопцы злыя і раздражнёныя: гыркаюць адзін на аднаго, кашляюць, чхаюць, шморгаюць насамі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скок1, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. скакаць (у 7 знач.). Цяжкі скок каня.//узнач.прысл.ско́кам. Разм. Скачкамі; наўскач. Пасля размовы са сваім земляком, Яўхім кінуўся скокам з шастом да вады.Ракітны.//Разм. Скачок. У два скокі апынуцца ля акна. □ Здавалася, што .. [Апанас] вось-вось чакаў з кустоў скоку якога-небудзь ворага.Пестрак.
2. Тое, што і скокі. Нават стары Позняк, і той гатоў быў ўскочыць з лаўкі і закруціцца ў шалёным скоку з Янінаю.Мурашка.
•••
На жабін скок — вельмі мала.
На скаку; на ўсім (поўным) скаку — у час руху наўскач. Шмат было тады ў стэпе дзікіх коней, і не кожны батыр мог на скаку накінуць на шыю важаку табуна аркан.Даніленка.
То бокам то скокамгл. бокам.
скок2, выкл.узнач.вык.
Разм. Ужываецца паводле знач. дзеясл. скакаць — скокнуць. Конь спужаўся, а я — скок на яго ды наўскапыта ў лес!Колас.А жабка як квакне — ды скок у ставок...Грамыка.[Пятро:] — Успомніў пра ружжо і — скок назад у хату, а госць [воўк] тут і выкінуў свой манеўр.Ракітны.