прагно́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Спец. Спосабы складання прагнозаў.

2. Уст. Тое, што і прагноз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэрмаме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел эксперыментальнай фізікі, які вывучае метады вымярэння тэмпературы, спосабы складання і градуіравання тэмпературных шкал.

[Ад грэч. thermē — цяпло, гарачыня і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лексікагра́фія, ‑і, ж.

Тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Лексікаграфія займаецца вывучэннем і сістэматызацыяй усяго слоўнікавага складу мовы. Юргелевіч.

[Ад грэч. lexikos — слоўнікавы і graphō — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотатэадалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

Геадэзічны інструмент, прызначаны для фотаздымкі мясцовасці з мэтай складання планаў, профіляў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́г, ‑а, м.

Збудаванне ў выглядзе стрэшкі, паднятай на чатырох слупах, якое служыць для складання сена, саломы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пляс ’месца для складання бярвенняў’ (добр., Мат. Гом.). З польск. plac ’рум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́ма, -ы, мн. -ы, сум, ж.

1. Вынік складання дзвюх або некалькіх велічынь.

2. Агульная колькасць чаго-н.

С. ведаў.

3. Пэўная колькасць грошай.

Атрымаць значную суму грошай.

Кругленькая сума (разм.) — пра вялікія грошы.

|| прым. су́мавы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стапарэ́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.

Уст. Машына, якая рэжа паперу на лісты пэўнага фармату для складання іх у стопы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тахеаме́трыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Дальнамерная тапаграфічная здымка для складання плана з рэльефам мясцовасці.

2. Раздзел геадэзіі, які займаецца вывучэннем метадаў гэтай здымкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Разнамёт ’рознакаляровасць’ (Юрч. СНЛ). Верагодна, узнікла ў выніку складання слоў ро́зны і ме́тка, ме́ціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)