адкупны́, ‑ая, ‑ое.

1. Гіст. Які мае адносіны да водкупу. Адкупныя грошы.

2. у знач. наз. адкупно́е, ‑ога, н. Разм. Тое што і барыш (у 1 знач.). — Значыцца, павінен адкупное ставіць? — Сачыўка пераводзіў усё на жарт, але Антон заўважыў, што той пачынае злаваць. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́чыва ‘варэнне’ (Байк. і Некр.), ‘малачко з расцёртых канапель або маку’ (Ласт.), укр. соче́ва ‘зерне сачыўкі’, рус. со́чиво ‘сок, малако з льнянога семені’, ст.-рус. сочиво ‘зерне сачыўкі’, славен. sočivje ‘стручковыя плады; гародніна’, sočȋvo ‘бабовыя’, серб. со̏чӣво ‘тс’, харв. чак. sȍčivo ‘тс’, балг. со́чиво ‘суп’, макед. дыял. сочиво ‘фасоля’, ст.-слав. сочивосачыўка’. Прасл. *sočivo, вытворнае ад *sokъ, гл. сок (Фасмер, 3, 731; ЕСУМ, 5, 364). Рэканструкцыя першаснага значэння ‘ежа, яда’ на базе каузатыва *sočiti ‘рабіць мокрым, мачыць’ > ‘гатаваць’ па тыпу варыцьварыва (гл. Фурлан у Бязлай, 3, 282–283) падаецца верагоднай, аднак патрабуе дадатковай аргументацыі, параўн. Куркіна, Этимология–1994–1996, 206. Гл. таксама сачыўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Lnse

f -, -n

1) бат. сачаві́ца, сачыўка

2) фіз. лі́нза

3) анат. крышта́лік (у воку)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

soczewica

soczewic|a

ж. бат. сачавіца; сачыўка (Lens Adans.);

sprzedać za miskę ~y — прадаць за міску поліўкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЫРАЙ,

1) цёплыя краіны, куды адлятаюць на зімоўку пералётныя птушкі, якія кормяцца насеннем, дробнымі воднымі і беспазваночнымі жывёламі, зрэдку драпежныя і расліннаедныя. Гняздоўныя на Беларусі івалга, ластаўка вясковая, салавей, пеначкі, чарацянкі, валасянкавыя, мухалоўкавыя, бусел белы і інш. зімуюць у Афрыцы, белабровік, чарацянка садовая, сачыўка — у Азіі, заранка, аўсянка трысняговая — у Крыме і Закаўказзі, грак, жаваранкавыя, шпак, шыраканоска і інш. — у краінах Зах. Еўропы.

2) Чарада пералётных птушак. Жураўлі ляцяць клінам, гусі адна за адной, качкі фронтам, вераб’інападобныя і большасць інш. птушак скучанай чарадой.

3) Час адлёту (пералёту) птушак. Вызначаецца фізіял. станам, залежным ад навакольнага асяроддзя. Пералётныя птушкі Беларусі адлятаюць на зімоўку ў жн. — 2-й пал. лістапада.

т. 4, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)