род кветкавых раслін сям. паслёнавых. Каля 1700 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, большасць у Паўд. Амерыцы. На Беларусі 5 дзікарослых відаў. Найб. вядомыя П.: жоўты (S. luteum), салодка-горкі, нар. назвы воўчыя ягады, гліснік (S. dulcamara), чорны (S. nigrum). Трапляюцца ў вільготных ярах, хмызняках, па берагах вадаёмаў. Культывуюць баклажан і бульбу.
Адна- і шматгадовыя травы, кусты і паўкусты, часам невял. дрэвы (у тропіках). Сцёблы прамастойныя, лазячыя ці павойныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, чаранковае, лопасцевае ці перыстае. Кветкі адзіночныя або ў завітках. Плод — ягада. Многія віды маюць алкалоіды (саланіны і інш.) і выкарыстоўваюцца як лек. расліны (напр., П. салодка-горкі). Харч., лек., дэкар., меданосныя і фарбавальныя расліны. Есць ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
саладко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да салодкі.
•••
Саладковы корань — салодка, лакрыца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАСЛАСЫРАРО́БНАЯ ВЫТВО́РЧАСЦЬ,
выраб сметанковага масла і сыроў з малака с.-г. жывёл. Масла салодка- і кісласметанковае, масла з напаўняльнікамі (шакаладнае, фруктовае і інш.) атрымліваюць збіваннем і пераўтварэннем вяршкоў (гл.Масларобства); сычужныя і кісламалочныя сыры — сквашваннем малака (гл.Сыраробства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сало́дкі, -ая, -ае.
1. Які мае прыемны смак, уласцівы цукру, мёду і пад.
С. яблык.
2.перан. Прыемны, які прыносіць задавальненне і асалоду.
Салодкая трывога.
Не салодка (прысл.) жывецца сіраце.
3.перан. Празмерна далікатны, занадта ўважлівы і ласкавы.
Салодкая ветлівасць.
Салодкія манеры.
4.перан. Ліслівы, ненатуральны, дагодлівы.
Салодкія словы.
5.у знач.наз.сало́дкае, -ага.
Паставіць на стол салодкае.
|| наз.сало́дкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сці́шана,
1.Прысл.да сцішаны (у 2, 3 знач.).
2.безас.узнач.вык. Ціха, спакойна. Пав вечар сцішана было. Было салодка. Адпачывала і сяло, А з ім і лодка.Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліснік ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (брэсц., маг., Кіс.; шчуч., Сл. ПЗБ), драг.лэ́снык ’піжма, Tanacetum vulgare L.’ (Нар. словатв.) звычайна атаясамліваецца з гліснік (< глістнік < гліста — у народнай медыцыне, напрыклад, піжмай выганяюць глістоў), параўн. віц.глі́снік ’паслён салодка-горкі, Solanum dulcamara L.’ (Кіс.), укр.гли́стник ’цытварны палын, Artemisia Sieberi Bess’, ’паслён салодка-горкі’, глист́як, рус.цвяр.гли́стник, валаг.глистовник ’тс’, наўг. ’піжма’, славен.glístnik ’жыцік ап’яняючы, Lolium temulentum L.’, ’куколь звычайны, Agrostemma githago L.’, ’цвінтарэй, Centaurium Hill.’ Рус. назвы розных раслін і траў: листник, листняг, листняк, відаць, адносяцца да ліст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лагі́за ’гультай, абібок, прайдзісвет’, ’няскладны, непаваротлівы чалавек, жанчына’ (Некр., Шат., КЭС), ц.-палес.локіза ’неахайная, дрэнна апранутая жанчына’ (ТС), укр.лаки́за, лаки́зка (грэбл.) ’лёкай’. Запазычана з літ.lokỹs ’мядзведзь’ (Выгонная, Бел.-укр. ізал., 17). Тое ж і антрапонімы Локіс, Лакіза, Лагеза (Бірыла, Бел. антр., 2). Сюды ж і рус.раз.лаги́за ’ласун’, лаги́зи́ть ’ласавацца’, ’смачна, салодка піць і есці’. Гл. таксама лакі́за.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дазво́л, ‑у, м.
Згода на што‑н.; права зрабіць, выканаць што‑н. Атрымаць дазвол. Даць дазвол. □ Ох, жыць пад панам не салодка, На ўсё павінен быць дазвол.Колас.Даніла папрасіў у Хвядоса Іванавіча дазволу і пасля другога ўрока пайшоў дамоў.Чарнышэвіч.//Разм. Дакумент на права зрабіць што‑н. Аформіць дазвол на праезд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛО́ЧНЫЯ ПРАДУ́КТЫ,
харчовыя прадукты з малака пераважна с.-г. жывёл. Падзяляюцца на натуральнамалочныя прадукты (пітное малако рознай тлустасці, абястлушчанае — адгон, бялковае, вітамінізаванае, адтопленае і інш.; вяршкі, кісламалочныя прадукты), масла (салодка- і кісласметанковае, топленае і інш.), сыры (сычужныя і кісламалочныя), малочныя кансервы (згушчаныя і сухія малако і вяршкі, сухія кісламалочныя прадукты, прэпараты для дзіцячага харчавання і інш.), марожанае, пабочныя прадукты вытв-сці сыру, тварагу (сыроватка) і масла (маслёнка). Атрымліваюць шляхам пастэрызацыі, сепарацыі, стэрылізацыі, збівання, кіпячэння, ператоплівання, згушчэння, сушкі, аднаўлення з малочных кансерваў, зброджвання з дапамогай дражджавых грыбкоў і малочнакіслых бактэрый, уздзеяння сычужным ферментам, унясення напаўняльнікаў (напр., цукру, вітамінаў, садавіны, спецый, араматызатараў) і інш. Маюць лёгказасваяльныя і каштоўныя для арганізма пажыўныя і біялагічна актыўныя рэчывы: бялкі (у т. л.казеін), тлушчы, вугляводы, мінер. солі (асабліва кальцый і фосфар), арган. к-ты, фасфатыды (у т. л. лецыцін), ферменты, вітаміны і інш. Больш стойкія пры захоўванні, чым малако. Выкарыстоўваюцца ў вытв-сці кандытарскіх вырабаў, хлебапячэнні, для выкормлівання маладняку с.-г. жывёл. Многія М.п. — дыетычныя прадукты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лакры́ца
(с.-в.-ням. lakeritze < лац. laquiritia, ад гр. glykynhiza = салодкі корань)
травяністая расліна сям. бабовых са складаным лісцем і фіялетавымі кветкамі, пашыраная ва ўмераных і субтрапічных зонах, карэнне якой выкарыстоўваецца ў медыцыне і харчовай прамысловасці; салодка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)