паддо́пытнасць, ‑і, ж.
1. Знаходжанне пад следствам.
2. Спец. Размежаванне паўнамоцтваў на правядзенне крымінальных спраў паміж рознымі органамі расследавання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размежава́насць, ‑і, ж.
Стан размежаванага; размежаванне. Старэйшыя расказвалі.. [Івану], што калісьці між студэнтамі-літаратарамі і матэматыкамі існавала нейкая прафесійная размежаванасць. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
odgraniczenie
н. размежаванне; адмежаванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
demarkacja
ж. юр. дэмаркацыя; размежаванне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
rozgraniczenie
н.
1. размежаванне;
2. адрозненне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ДЭЛІМІТА́ЦЫЯ ГРАНІ́Ц,
вызначэнне становішча і напрамку дзярж. граніцы па дамоўленасці паміж сумежнымі дзяржавамі, зафіксаванае ў дагаворы і графічна выяўленае на картах, якія прыкладаюцца да яго. На падставе Д.г. праводзіцца дэмаркацыя граніц. Д. наз. таксама размежаванне марской тэр. сумежных дзяржаў (унутр. вод, тэр. мора, выключнай эканам. зоны, кантынент. шэльфа), якое ажыццяўляецца на падставе міждзярж. дагавора або судовага ці арбітражнага рашэння.
т. 6, с. 342
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сялётка ’селядзец з ікрой’ у супастаўленні селядзец — малочнік (валож., мін., Сл. ПЗБ). З рус. селёдка ’селядзец’, параўн. селядзец (гл.); цікавае размежаванне па палавой прыкмеце сінонімаў у народнай мове, гл. і выпадак кантамінацыі запазычанага і ўласнабеларускага слова — селёдок: одзін селёдок з ікрою (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
О́КАННЕ,
вымаўленне не пад націскам на месцы фанемы <о> гука [о]. У адрозненне ад акання О. ўласціва размежаванне пры маўленні фанем <о> і <а> ў ненаціскных складах: «вода — трава». Распаўсюджана ў паўн. гаворках рус. мовы. На Беларусі сустракаецца ў паўд. гаворках Брэсцкай і Гомельскай абл. Ў асобных гаворках Столінскага і Лунінецкага р-наў назіраецца гіпероканне — замена этымалагічнага [а] на [о]: [бозар].
Літ.:
Блінава Э.Д., Мяцельская Е.С. Беларуская дыялекталогія. 2 выд. Мн., 1980.
А.В.Зінкевіч.
т. 11, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСУ́ДНАСЦЬ,
размежаванне кампетэнцыі паміж судамі па разглядзе спраў па 1-й інстанцыі. У суд. працэсе Рэспублікі Беларусь адрозніваюць 2 віды П.: прадметную (радавую — па віду злачынства або прадмета і характару цывільнай справы); тэрытарыяльную (па месцы ўчынення злачынства або месцы жыхарства адказчыка). Калі месца ўчынення злачынства ўстанавіць немагчыма, П. устанаўліваецца па месцы заканчэння следства або дазнання. Па цывільных справах іск звычайна прад’яўляецца па месцы жыхарства адказчыка, іск да юрыд. асобы — па месцы знаходжання яго органа або маёмасці. Гл. таксама Судаўладкаванне ў Рэспубліцы Беларусь.
Э.І.Кузьмянкова.
т. 11, с. 507
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ПРСКАЕ ПІСЬМО́,
складовае пісьмо в-ва Кіпр у 6—2 ст. да н.э. Першапачаткова створана для ўласна кіпрскай мовы, потым прыстасавана да грэч. мовы каланістаў. К.п. — вытворнае ад кіпра-мінойскага пісьма (разнавіднасць крыцкага пісьма). Мае 56 знакаў (галосны ці спалучэнне галоснага з зычным). Кожны знак — адкрыты склад, адсутнічае размежаванне доўгіх і кароткіх галосных, глухіх і звонкіх зычных. Кірунак справа налева, часам чаргаваўся ад радка да радка. Стараж. кіпрскія надпісы датуюцца 2400—2100 да н.э. Першыя дэшыфроўкі К.п. зроблены ў сярэдзіне 19 ст. на грэч. мове. Тэксты на ўласна кіпрскай мове не прачытаны.
Літ.:
Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.
А.М.Рудэнка.
т. 8, с. 274
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)