увідне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Развідняцца, развіднець. Акуні пачнуць хапаць трохі пазней, як увіднее. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раздне́цьразвіднець’ (Сцяшк.). Ад раз- і днець (гл.), як распаго́дзіцца, раздажджы́цца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́віднець, ‑ее; безас. зак.

Добра развіднець. Ужо вывіднела, у блізкім алешніку трашчаць сарокі, на прыбітай, па-летняму зялёнай траве — кропелькі расы. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развідне́цца, ‑еецца; безас. зак.

Тое, што і развіднець. Нарэшце ранічкаю, калі не зусім яшчэ развіднелася, Саўка асмеліўся зайсці ў Цімохаў двор. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozwidnić się

зак. развіднець; развіднецца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

удне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Развіднець. З дома [мы з сястрой] выйшлі на вуліцу, як ужо добра ўднела. Сабаленка. Ніна засталася ў ельнічку, каб пачакаць, пакуль уднее. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развіднецца, развіднець; вывіднець, разднець, уднець (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нок ’раніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

dawn2 [dɔ:n] v.

1. развідне́ць, развідне́цца

2. пачына́ць, з’яўля́цца

dawn on/upon [ˌdɔ:nˈɒn/ˌdɔ:nəˈpɒn] phr. v. прыйсці́ на ду́мку;

It dawned on me that… Мне прыйшло на думку, што…;

The truth dawned upon him. Яму ўсё стала зразумела.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zaświtać

zaświta|ć

зак. безас. развіднець; развіднецца; разаднець;

~ła nadzieja — з’явілася надзея;

~ło mu w głowie — ён пачаў здагадвацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)