развідне́ць, -е́е; безас., зак.

Пра світанне, наступленне дзённага святла.

Развіднела ўжо.

|| незак. развідня́ць, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развідне́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. развідне́е -
Прошлы час
м. - -
ж. -
н. развідне́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

развідне́ць сов., см. развідне́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

развідне́ць, ‑ее; безас. зак.

Пра наступленне віднаты, дзённага святла. Як толькі развіднела, я быў на нагах. Сачанка. На ўсходзе крыху развіднела. Зоркі на небе зніклі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развідне́цца, -е́ецца; безас., зак.

Тое, што і развіднець.

Не зусім яшчэ развіднелася.

|| незак. разві́днівацца, -аецца і развідня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассвести́ сов. развідне́ць, развідне́цца, разадне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разві́дніваць, ‑ае.

Незак. да развіднець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развідня́ць, ‑яе.

Незак. да развіднець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развидне́ть, развидне́ться сов., безл., обл. развідне́ць, развідне́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увідне́ць, ‑ее; безас. зак.

Разм. Развідняцца, развіднець. Акуні пачнуць хапаць трохі пазней, як увіднее. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)