Кэ́пкапячурка, невялікая ніша ў печы’ (Жыв. сл.). Гл. кэбка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печуры́ца ’шампіньён’ (добр., брагін., Мат. Гом.). Гл. печары́ца, пячу́рка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капчу́рка ’газоўка’ (Яўс.). Відаць, у выніку кантамінацыі капцёлка і пячурка (ад абедзвюх вылучаецца сажа, копаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печуры́чка ’ластаўка берагавая’ (Ян.). Ад пячора, пячурка ’адтуліна, ніша ў сцяне печы, нара ў беразе ракі, у якой жывуць ластаўкі’. Да пячора (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́пка1 ’мужчынскі мяккі галаўны ўбор з казырком без аколышка’ (ТСБМ, Сцяц., Сцяшк.). Гл. кепа.

Ке́пка2пячурка, ніша ў сценцы печы’ (Шатал.). Гл. кебка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пкапячурка, дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., Жд. 3, КЭС, лаг., Хар., Сл. паўн.-зах.). Гл. капка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кузу́рка ’казяўка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Да казурка (у > о пад уплывам наступнага у). Суфіксацыя на ‑урка (параўн. пячурка) (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́чка ’прадуха ў прызбе’ (віл., Нар. сл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з печкапячурка з боку печы, кучка’ (бяроз., мазыр., ельск., ЛА, 4). Да печ (гл.). Мядз. печка ’грубка’ (Жыв. сл.) — новае, з рус. печка ’тс’. Сюды ж печачка (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пячала́ ’чапяла’ (Жд.). Да чапяла́ (гл.) з метатэзай, выкліканай збліжэннем з печ, параўн. палес. чепери́ця ’грыб Agaricus’ пры зыходным пячурыца ’тс’ (гл. пячурка), што, паводле Непакупнага (Связи, 36, 41), адбылося пад уплывам усходнебалтыйскай фанетычнай інавацыі, параўн. пе́кці ’пячы’, літ. kèpti, лат. cept ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяко́лак, ‑лка, м.

Абл.

1. Прыпечак. Ці бачылі, як маці ранняй часінай, Узяўшы смалісты агарак лучыны, Схіліўшыся, дзьме на вуголле ў пяколку, Пакуль яно не разгарыцца вясёлкай. Танк.

2. Цёплае месца на печы, куды лазяць грэцца або ставяць што‑н. грэць. Я дружыў з пяколкам, Нібы дзед стары. Бядуля. Маці саскочыла з пяколка і з трывогай забегала па хаце. Машара. Паставіўшы дзяжу на пяколак, [Арына] пачала рыхтаваць вячэру. Стаховіч.

3. Ніша ў печы; пячурка. Абмацала [Ева] ўвесь пяколак — Няма запалак. Бацька знёс. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)