Пяту́н ’певень’ (Анім.; брасл., Жыв. НС). Відавочна, кантамінацыя пяту́х і пяву́н ’певень’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

певень; пявун (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пяве́ц (певец) ’журавель’ (пстрык., Мат. Гом.). Табуізаваная назва жураўля, від слоўнай магіі, параўн. весялец ’тс’ (коб не журыліс цальны год, то мы зовом іх весельцэ, КСТ); ад пявецпявун’, пець ’спяваць’ (гл.), параўн. ст.-бел. півец, певец ’пеўчы’: послухати гудебъ и певъцовъ царевыхъ (Сл. Скарыны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жывёла, ‑ы, ж.

1. Усякая жывая істота, акрамя раслін. Дзікія жывёлы. Млекакормячыя жывёлы. // Усякая жывая істота ў процілегласць чалавеку. Ні чалавек, ні жывёла не можа ступіць на гэтыя нетры Гнілога балота. Колас.

2. зб. Свойская сельскагаспадарчая скаціна і птушка. Племянная жывёла. Пагалоўе жывёлы. Буйная рагатая жывёла. □ Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́сельник

1. (певец) уст., обл. спява́к, род. спевака́ м.;

2. (певун) прост. пяву́н, род. певуна́ м.;

3. (автор песен) уст. пе́сеннік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гурто́к, ‑тка, м.

1. Памянш. да гурт (у 1, 2 знач.). Зося стаяла ў гуртку дзяўчат ля Сёмкінай хаты. Гартны. Другі гурток другой жывёлы, Дзесятак кур, пявун вясёлы Каля платоў чарвей шукалі. Колас.

2. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю поглядаў, інтарэсаў. Рэвалюцыйны гурток. Марксісцкі гурток.

3. Група людзей, з якой праводзяцца заняткі па набыццю якіх‑н. ведаў, навыкаў. Агратэхнічны гурток. Драматычны гурток. Харавы гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́сенник

1. (певец) спява́к, род. спевака́ м.;

2. (певун) пяву́н, род. певуна́ м.;

3. (автор песен) пе́сеннік, -ка м.;

4. (сборник песен) спе́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скры́дла ‘крыло’ (Байк. і Некр.; воран., Шатал.), скры́длы мн. л. ‘тс’ (Сцяшк., Інстр. 2), скры́дла, скры́дло, скры́длы, скры́для ‘крыло’, ‘рагач у калаўроце’ (паст., смарг., гродз., шальч., Сл. ПЗБ), скрыдэ́лка памянш. (лаг., КЭС), скры́далкі ‘плаўнікі’ (рас., Шатал.), сюды ж скра́дла ‘крылле’: пявун як замахае сваім скрадлам (Мат. Гом.). З польск. skrzydło ‘крыло’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 83). Ст.-бел. скридло, скрыдло кан. XVI — пач. XVII ст., з ст.-польск. (Булыка, Лекс. запазыч., 204). Гл. крыло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)