Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
puszysty
puszyst|y
пушысты; пухкі;
~y śnieg — пухкі снег;
~e włosy — пушыстыя валасы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
downy
[ˈdaʊni]
adj.
1) пушы́сты; мя́ккі, пу́хкі
2) пухо́вы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
fluffy
[ˈflʌfi]
adj.
пушы́сты; пу́хкі(це́ста); мя́ккі, мя́кенькі, як пух
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Пу́льхлы ’мяккі, пушысты’ (Нас., Бяльк.), часцей пу́льхны ’пухкі, рыхлы’ (ТСБМ, Гарэц., Сл. ПЗБ). Запазычана з польск.pulchny ’тс’ < puchlny, першапачаткова пра хлеб, цеста ад puchły ’пышны, надуты’ (Банькоўскі, 2, 963, 965), гл. пухнуць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пу́рхлы ’наздраваты, порысты’: пурхлы хлеп, увесь у дзюрках (швянч., Сл. ПЗБ; Цых.), а таксама пра хваравітага, вялага, пухлага (ушач., Пан. дыс.); пу́рхны ’пухкі’ (Сл. ПЗБ) параўноўваецца з літ.purknus ’тс’ (там жа). Звязана з пу́рха (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мяккі, пухкі, пушысты, пульхны □ як пух
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Пу́хлы ’поўны, тоўсты, мяккі’ (ТСБМ), ’апухлы’ (ТС), ’пульхны, пышны (пра хлеб)’ (брасл., дзятл., Сл. ПЗБ), ’пухкі’: падушка пухлая, пухлы снег (брасл., в.-дзв., там жа), укр.пу́хлий ’поўны, апухлы’, рус.пу́хлый ’тоўсты, поўны, раздуты’, ст.-чэш.pouchlý ’бясплодны; пусты’, харв.чак.pûhal ’пусты, уздуты, раздуты’, славен.púhel ’тс’, ст.-слав.пухлъ ’пусты’. Прасл.*puxlъ ’надуты’, прыметнік ад *puxati sę ’надувацца’ (гл. пухаць), параўн. Сной, 514; Фурлан–Бязлай, 3, 135. Чарных (2, 85) лічыць усх.-слав. словы новаўтварэннямі на аснове *puxnǫti (гл. пухнуць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пу́льхны, ‑ая, ‑ае.
1. Мяккі, быццам надзьмуты, пухлы. Пульхныя вусны. □ Саладжавая, некалькі тупая наіўнасць [Шчыгельчыка] застыла на пульхных мяккіх шчоках.Пестрак.Твар.. [Ціхана] распух, стаў бялявы, пульхны.Дуброўскі.// Тоўсты, сыты. Малады Сурвіла — пульхны, выглян[ц]аваны хлопец.Чорны.Чалавек ветліва падаў маленькую, пульхную, як у жанчыны, ручку.Пянкрат.
2. Мяккі, пухкі. А з пшанічнае мукі І выходзіць хлеб такі, Белы, нібы вата, Пульхны, наздраваты.Грахоўскі.Тэкля выцягнула з печы талерку аладачак у смятане, беленькіх і пульхных, і паставіла на стол.Краўчанка.// Лёгкі, пушысты. Снег быў пульхны, і ссоўваць лапатамі яго было няцяжка.Скрыпка.Зямля цёпла пахне, пульхная, адвечна-вільготная.Ермаловіч.
3. Тоўсты, аб’ёмісты, раздуты. Мажэйка паклаў на трыбуну пульхны том даклада, прыціснуў яго кулаком.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́шны, ‑ая, ‑ае.
1. Мяккі, пухкі, лёгкі. Ужо бадай усё лісце абсыпалася з дрэў і пышным, стракатым дываном укрыла навакол траву і алеі.Паслядовіч.// Пушысты, густы, мяккі (пра валасы, шэрсць і пад.). [Ядвіся] была ў прыгожай чырвонай кофтачцы, якая вельмі ішла да яе твару, а чорныя і пышныя валасы яе былі перахвачаны чырвонай стужкай.Колас.Рослы юнак з правільнымі рысамі твару.., з пышнай, як капа сена, чупрынай, ён нечым вабіў да сябе.Сабаленка.// З вялікай колькасцю лісця, галін і пад. Сілачом стаіць Дуб разложысты, І здалёк відаць Пышны верх яго.Колас.// Поўны, круглявы (пра чалавека, яго твар). Антон Сафронавіч пачаў жартаваць з жонкі. Прыехала сюды [на курорт] худая, скура ды косці, а цяпер — глядзі, якая пышная дама!Паслядовіч.
2. Раскошны, багаты. Як у замку пышным Баляваў барон, Прыязджалі госці з чатырох старон.Глебка.Патоцкі старанна маскіруе свае пачуцці, загадаўшы наладзіць пышнае пахаванне Бандароўны.Шкраба.
3. Напышлівы (пра мову). Пышныя фразы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)