szykana

ж. прыдзірка, прычэпка, прычапка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

приди́рка прыдзі́рка, -кі ж., прычэ́пка, -кі ж., пры́чапка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пры́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Тое, што і прычэпка (у 2, 3 знач.). [Свірыдзёнак] заўсёды знойдзе якую-небудзь прычапку, каб пасмяяцца з старога чалавека. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прице́пка ж.

1. (действие) прычэ́пка, -кі ж., мн. нет, прычэ́пліванне, -ння ср.;

2. (повозка, вагон) прост., спец. прычэ́п, -па м.; см. прице́п 2;

3. (прицепленная к чему-л. вещь, крючок, петля) разг. прычэ́пка, -кі ж.; кручо́к, -чка́ м.; пятля́, -лі́ ж.;

4. (придирка) перен., разг. прычэ́пка, -кі ж.; зачэ́пка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прице́п м.

1. (действие) спец. прычэ́пка, -кі ж., прычэ́пліванне, -ння ср.;

2. (повозка, вагон) прычэ́п, -па м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гаварыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

1. што. Вымавіць, сказаць. Слова не дае выгаварыць. □ — Казічак, сыночак... — паўтарае адно маці — і больш ні слова не можа выгаварыць. Васілевіч.

2. што. Разм. Дамагчыся абяцання чаго‑н. Выгаварыць тыдзень адтэрміноўкі. □ Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан.

3. каму. Разм. Прабраць. — Пасаромеліся б. Са старым чалавекам гаворыце, — выгаварыла дзяўчатам Аўдоля Пракопіха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суты́ра ’сварка’ (Мат. Гом.), суты́р, суты́рнік ’аматар судзіцца’, сутыра́цца ’цягацца па судах’, суты́ршчына ’цяганіна па судах, судовая спрэчка, прычэпка’ (свір., Ласт.). Параўн. рус. суты́рь ’сварка, непакой’, суты́рить ’спрачацца’. Узыходзіць да прасл. *sǫtorъ ’сутыкненне, трэнне’ (гл. сутарыца) з чаргаваннем галосных у аснове; да семантыкі параўн. рус. суто́рить ’плявузгаць’, гл. Фасмер, 3, 811, 812.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Напа́сць ’несправядлівае абвінавачванне, паклёп’ (Нас., Яруш.), ’нагавор, паклёп’, ’гора, бяда’ (Гарэц.), ’дарэмшчына’ (робіць як за напасць), ’нагавор, паклёп’, ’бяда, гора’ (ТС), напась ’выдумка, памылковае непраўдзівае абвінавачванне, нападкі’ (бялын., Янк. Мат.), напа́сць (napáść) ’бяда, гора’ (рагач., будакаш., Мат. Гом., Пятк.); сюды ж напа́слівы ’які ўзводзіць на іншых паклёп, ставіць іх пад падазрэнне’, напа́сны ’небяспечны’, напа́ставаць ’несправядліва узводзіць на каго-небудзь віну, паклёп; паклёпнічаць’ (Нас.), напаснык (< напастник) ’чалавек, які прыносіць бяду, няшчасце’ (Булг.); рус. напасть ’няшчасце, бяда’, ’нагавор’, ’прынясенне’, ’нечаканае шчасце, удача’, укр.прычэпка’, ’бяда, няшчасце’, ’штраф’, ’паклёп’, польск. napaść ’напад, прычэпка’, ’прымус’, ’бяда, няшчасце’, ’хвароба коней і інш.’, чэш. nápast ’няшчасце’, ’прынада; западня’, ст.-чэш. ’цяжкасць’, ’жах’, славен. napâst ’нападзенне’, серб.-харв. на́паст ’няшчасце, бяда, напасць’, балг. напа́ст ’напасць, бяда, няшчасце’, макед. напаст ’тс’, ст.-слав. напасть ’спакуса’, ’нападкі’, ’няшчасце’. Шырокая семантыка сведчыць, што гэта хутчэй за ўсё самастойнае для кожнай славянскай мовы, аднак дастаткова старажытнае ўтварэнне ад дзеясловаў тыпу напа́сць, напада́ць, што маюць вялікі спектр значэнняў: ’напасці, наляцець’, ’наваліцца’, ’апанаваць’, ’раптоўна з’явіцца’, ’прыгнятаць’ і інш. (Махэк₂, 389; Фасмер, 3, 43).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўка ’зачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл. *klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус. смал., зах.-бранск. при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал. при́клик ’нагода, падстава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

привя́зка ж.

1. (действие) прывя́званне, -ння ср., прывя́зка, -кі ж.;

2. (то, что прикреплено к чему-л. узлом) прывя́зка, -кі ж.;

3. стр., архит. прывя́зка, -кі ж.;

привя́зка зда́ния прывя́зка буды́нка;

4. (придирка) уст. прычэ́пка, -кі ж., прыдзі́рка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)