прычэ́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. прычэ́пка прычэ́пкі
Р. прычэ́пкі прычэ́пак
Д. прычэ́пцы прычэ́пкам
В. прычэ́пку прычэ́пкі
Т. прычэ́пкай
прычэ́пкаю
прычэ́пкамі
М. прычэ́пцы прычэ́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прычэ́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. гл. прычапіць.

2. перан. Зачэпка, прычына (разм.).

Знайсці прычэпку зайсці да яго.

3. перан. Тое, што і прыдзірка (разм.).

І за шчэпку знойдзеш прычэпку (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычэ́пка ж.

1. (действие) прице́пка, прице́п м.;

2. перен. (необоснованный упрёк или претензия) приди́рка;

3. перен., разг. заце́пка, по́вод м.;

4. бот. (нарост на плодах) прице́пка;

і за шчэ́пку зно́йдзе ~купосл. ни за что́ ни про что́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прычапляць — прычапіць (у 1 знач.).

2. перан. Разм. Зачэпка, прычына. Бярвенне — толькі прычэпка, галоўнае — дзяляначку новую выгаварыць. Лобан. Гарась вадзіў па хаце вачамі, хацеў знайсці яскравую прычэпку для гутаркі. Каваль.

3. перан. Разм. Несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка. Брыгадзір хітра нейтралізаваў усе прычэпкі і наскокі вучня. Шамякін. Як хлопчыку даволі ўжо дысцыплінаванаму, не дужа прыкра было яму і ад прычэпак старога майстра Сеўрука. Гарэцкі. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. І як ні біся, ні старайся, Хоць на кавалкі разрывайся, Прычэпку знойдзе [пан] і аблае, Яшчэ й пад носам наківае. Колас.

4. Спец. Нараст на паверхні пладоў некаторых раслін, з дапамогай якога яны чапляюцца за іншыя прадметы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапкапрычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пкапрычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прычэпка, прычапка, прычына

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

прычапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. Зачапіўшы за што-н., прывесіць або прышпіліць (разм.) да чаго-н.

П. значок.

2. Счапіўшы, далучыць, прымацаваць.

П. касілку да трактара.

|| незак. прычэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае і прычапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прычэ́пка, -і, ДМ -пцы, ж. (да 2 знач.) і прычэ́пліванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́чапка ж., см. прычэ́пка2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычэ́пнік, ‑а, м.

Спец. Тое, што і прычэпка (у 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приди́рка прыдзі́рка, -кі ж., прычэ́пка, -кі ж., пры́чапка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)