gradueren vt

1) прысуджа́ць акадэмі́чную [вучо́ную] ступе́нь

2) градуі́раваць, калібрава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛО́НДАНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,

адзін з буйнейшых ун-таў і навукова-даследчых цэнтраў Вялікабрытаніі. Засн. ў 1836 паводле ўказа караля Вільгельма IV як установа, правамочная прысуджаць вучоныя ступені; пасля рэарганізацыі з 1898 выконвае функцыі і ВНУ. У склад Л.у. ў 1907 уключаны Універсітэцкі (засн. ў 1826), а ў 1910 — Каралеўскі (засн. ў 1829) каледжы. У 1997 было 51,4 тыс. студэнтаў; ф-ты: тэалогіі, педагогікі, эканомікі, тэхн., права, мед., музыкі, мастацтваў і інш. Навуч. працэс і даследчая работа ва ун-це праводзяцца ў школах, каледжах і ін-тах, у т. л. ў Каралеўскай мед. школе, фармацэўтычнай, па даследаванні краін Усходу і Афрыкі, Імперскім каледжы навукі тэхналогіі і медыцыны, ін-тах класічнай адукацыі, германазнаўства, правазнаўства, мастацтваў і інш. У б-цы Л.у. каля 1,5 млн. тамоў. Ёсць б-кі пры школах і каледжах.

В.​М.​Навумчык.

т. 9, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

confer

[kənˈfɜ:r]

1.

v.i. -ferred, -ferring

ра́іцца, ра́дзіцца, мець нара́ду, ве́сьці кансульта́цыі

2.

v.t.

дава́ць (мэда́ль); надава́ць, прысуджа́ць (ступе́нь, узнагаро́ду)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

zbilligen vt

1) дава́ць зго́ду, дазва́ляць, прызнава́ць

2) (j-m etw.) прысуджа́ць (каму-н., што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

convict

1. [kənˈvɪkt]

v.t.

1) прызнава́ць вінава́тым; засуджа́ць; прысуджа́ць, прыгаво́рваць

2) перако́нваць (у памы́лцы, віне́)

2. [ˈkɑ:nvɪkt]

n.

а) асу́джаны

б) вя́зень -ьня m. & f., ка́таржнік -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

condemn

[kənˈdem]

v.t.

1) асуджа́ць; ганьбава́ць, га́ніць

2) прызнава́ць вінава́тым

3) прысуджа́ць, выно́сіць прысу́д, засуджа́ць

to condemn to death — засуджа́ць на сьмерць

4) бракава́ць; прызнава́ць непрыда́тным (буды́нак, мост)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

award

[əˈwɔrd]

1.

v.t.

1) узнагаро́джваць

2) прысуджа́ць, вызнача́ць

The court awarded $5,000 to the injured man — Суд прысудзі́ў пакале́чанаму чалаве́ку 5000 даля́раў

2.

n.

1) узнагаро́да f.

2) прысу́джанае адшкадава́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

adjudge

[əˈdʒʌdʒ]

v.t.

1) прыгаво́рваць; прызнава́ць

He was adjudged guilty — Ён быў прызна́ны вінава́тым

2) засуджа́ць

The thief was adjudged to prison for two years — Зло́дзей быў засу́джаны на два гады́ турмы́

3) разгляда́ць (у судзе́)

4) прысуджа́ць

The property was adjudged to the rightful owner — Маёмасьць была́ прызна́ная пра́ўнаму ўла́сьніку

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ДЫЗА́ЙН (ад англ. design задума, праект, чарцёж, малюнак),

від творчай дзейнасці па праектаванні і фарміраванні эстэт. і функцыян. якасцей прадметнага асяроддзя; вынік праектнай дзейнасці. Асн. аб’екты Д. — прадметна-прасторавае асяроддзе: яго кампаненты, рэчы і сувязі паміж імі, якія ўзяты ў адносінах да людзей і разглядаюцца ў разнастайных сістэмных сувязях з сацыякультурным асяроддзем. Мэта Д. — задавальненне матэрыяльных і духоўных патрабаванняў чалавека шляхам праектавання розных аб’ектаў: прамысл. вырабаў, элементаў візуальнай камунікацыі, адзення і інш.; фарміраванне гарманічнага прадметнага асяроддзя. Мае розныя галіны: Д. прамысловы, графічны, інтэр’ера і інш. З ім звязаны паняцці «тэхнічная эстэтыка» (тэорыя Д.) і «мастацкае канструяванне» (праектная практыка Д.).

Д. пачаў фарміравацца з развіццём масавай вытворчасці ў высокаразвітых прамысл. краінах (з 1754 Каралеўскае т-ва мастацтва ў Вялікабрытаніі пачало прысуджаць прэміі за лепшыя праекты прамысл. вырабаў). Развіццё Д. ў сучасным разуменні пачалося з 1-й пал. 20 ст. (нямецкі Веркбунд, 1907; Баўгауз, 1919—33; Вышэйшыя дзярж. маст.-тэхн. майстэрні ў Расіі, 1918—30). Важную ролю ў станаўленні Д. адыгралі Дж.Рэскін, У.Морыс, В.Гропіус, Л.Міс ван дэр Роэ і інш., якія прапагандавалі прынцыпы функцыяналізму, стварэнне тыповых, але старанна распрацаваных формаў. У 1959 на 1-й ген. асамблеі Міжнар. савета арг-цый прамысл. Д. прыняты тэрмін industrial design (індустрыяльны дызайн; прафес. скарачэнне — дызайн).

У Беларусі Д. развіваецца з канца 1910. Гэтаму спрыяла дзейнасць аб’яднання «Сцвярджальнікі новага мастацтва», створанага ў рамках Віцебскага маст.-практычнага ін-та па ініцыятыве К.Малевіча (існаваў да 1923). Новы ўздым Д. пачынаецца ў 1960-я г., асабліва ў вытв-сці трансп. сродкаў, быт. тэхнікі, мэблі, адзення і інш. У 1987 створаны Саюз дызайнераў Беларусі. Дызайнерская дзейнасць ажыццяўляецца ў Нацыянальным дызайн-цэнтры, дызайн-студыях Бел. саюза дызайнераў, на вытв. прадпрыемствах. З 1995 на Беларусі існуе Аддзяленне Міжнар. асацыяцыі «Саюз дызайнераў». Дызайнераў рыхтуюць Бел. АМ і Еўрапейскі гуманітарны ун-т.

Літ.:

Безмоздин Л.Н. Художественно-конструктивная деятельность человека. Ташкент, 1975;

Глазычев В.Л. О дизайне. М., 1970;

Лазарев Е.Н. Дизайн машин. Л., 1988;

Нестеренко О.И. Краткая энциклопедия дизайна. М., 1994;

Селезнев И.Ф. Дизайн. Мн., 1978.

Ф.​Р.​Вількін, Я.​Ю.​Ленсу.

Да арт. Дызайн. 1. Ю.​Жуцяеў, С.​Паланевіч, В.​Сонца, С.​Хлебародава. МАЗ-2000. 1994. 2. В.​Сямёнаў. Цяжкавоз БелАЗ-7924. 1997. 3. Трактар «Беларусь». 4. Т.​Кузюкова, А.​Пастухоў, А.​Цэхановіч. Мікраскоп. 1993. 5. Двухкамерны халадзільнік «Атлант». Мадэль 152-01. 6. А.​Дольнікаў. Бінокль. 1997. 7. Г.​Шакавец. Пыласос. 1995. 8. Т.​Лісавенка. Калекцыя адзення «Мадыльяні». 1994.
Да арт. Дызайн. 1,2. С.​Саркісаў. Рэкламна-інфармацыйная графіка да 500-годдзя з дня нараджэння Ф.​Скарыны. 1989. 3. Т.​Гардашнікава, Дз.​Сурскі. З серыі плакатаў «Эканомія ў быце». 1991. 4. Э.​Жакевіч. Знакі-інфарматары да выдання У.​А.​Чантурыя «Гісторыя архітэктуры Беларусі». 1977.
Да арт. Дызайн. 1. У.​Цэслер, С.​Войчанка. Лагатып фірмы. 1992. 2. Л.​Мялоў, С.​Саркісаў. Лагатып Целяханскай лыжнай фабрыкі 1985. 3. Я.​Круглоў. Лагатып транспартнай фірмы. 1988.
Да арт. Дызайн. В.​Мінько, А.​Хількевіч. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі. Разварот кнігі. 1995.

т. 6, с. 277

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

verlihen* vt (D)

1) пазыча́ць, дава́ць у доўг [напрака́т];

sein Ohr j-m ~ вы́слухаць каго́-н.

2) надава́ць (бляск, сілу і г.д. чаму-н.);

inem Gednken usdruck ~ вы́казаць ду́мку

3) узнагаро́джваць (ордэнам каго-н.), прысво́йваць (званне каму-н.); прысуджа́ць (прэмію каму-н.);

ihm wrde ein rden verlehen яго́ ўзнагаро́дзілі о́рдэнам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)