Войт гіст. ’сельскі стараста, прыказчык у часы прыгону’ (БРС, Нас., Касп., Гарэц., Мядзв., Шпіл.). Запазычанне з польск. wójt, якое ў сваю чаргу са с.-в.-ням. Voget ’дазорац, правіцель’ лац. vocātus, advocātus (Міклашыч, 393; Фасмер, 1, 335; Кюнэ, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 67). Менш. верагодна Жураўскі (БМ, 61) аб непасрэдным запазычанні беларускага слова з с.-в.-ням. Voget, Voit ’дазорац, правіцель’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
НАВЕЛІСТЫ́ЧНЫЯ КА́ЗКІ, авантурна-навелістычныя казкі,
жанравая разнавіднасць казачнага эпасу. Спосабам маст. асэнсавання рэчаіснасці яны набліжаюцца да сацыяльна-бытавых казак, аднак адрозніваюцца прыгодніцкім зместам і тэматыкай (сац. канфлікт для іх не галоўны, хоць сімпатыі казачнікаў заўсёды на баку прац. чалавека). Героі Н.к. — сялянскі або купецкі сын, прыказчык, салдат, дзяўчына-ваяка, верная жонка — дасягаюць мэты не з дапамогаю чарадзейнай сілы, а дзякуючы розуму, кемлівасці і вынаходлівасці. Фантастыка тут у гіпербалізацыі магчымасцей чалавека, якому даводзіцца «змагацца» з цяжкімі абставінамі, а не з фантастычнымі істотамі (як у чарадзейных казках). Тыповыя сюжэты Н.к. — жаніцьба героя з прыгажуняй і выхад дзяўчыны замуж, вернасць і нявернасць, прадвызначанасць лёсу; вял. групу складаюць казкі пра разбойнікаў і ліхадзеяў. У бел. фальклоры найб. пашыраны сюжэты пра кемлівую дзяўчыну, пра разбойнікаў.
Літ.:
Померанцева Э.В. Русская народная сказка. М., 1963. С. 87—93;
Дунаевська Л.Ф. До питання про тематичну і сюжетну структуру новелістичної казки // Вісн. Київського ун-ту. Укр. філологія. Київ, 1980. Внп. 22;
Яе ж. Про ідейно-художню структуру української народної новелістичної казки // Українське літературознавство. Львів, 1982. Вип. 39.
Л.П.Барабанава.
т. 11, с. 103
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр. молодець, рус. молодец ’тс’, польск. młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш. mladec, славен. mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв. mladac ’жаніх’. Прасл. moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).
Маладзе́ц 2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус. молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв. мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)