прыка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).

1. Наёмны служачы ў гандлёвай установе; прадавец.

2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка.

|| прым. прыка́зчыцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыка́зчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прыка́зчык прыка́зчыкі
Р. прыка́зчыка прыка́зчыкаў
Д. прыка́зчыку прыка́зчыкам
В. прыка́зчыка прыка́зчыкаў
Т. прыка́зчыкам прыка́зчыкамі
М. прыка́зчыку прыка́зчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыка́зчык м., ист. прика́зчик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыка́зчык, ‑а, м.

Уст.

1. Наёмны служачы ў купца або ў гандлёвай установе, які выконваў даручэнні гандлёвага характару і па даручэнню гаспадара займаўся гандлем у магазіне; прадавец. [Бацька] наймаўся ў лясных купцоў прыказчыкам пры сплавах. Бядуля. — Хоць пару фунтаў [хлеба], Мікалай Ігнатавіч, — папрасіла .. [Ганна] маладога рухавага прыказчыка. Гартны.

2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка і выконваў розныя гаспадарчыя даручэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыка́зчык м. уст. (у краме) Hndlungsgehilfe (sub) m -n, -n, Verkäufer m -s, -; (у маёнтку) Verwlter m -s, -, Gtsverwalter m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАРАДАВЫ́ ПРЫКА́ЗЧЫК,

выбраны з павятовых служылых людзей правіцель горада (павета) у Расіі ў 16—17 ст. Выконваў функцыі гараднічага. Падпарадкоўваўся намесніку. Наглядаў за справамі служылых дваран, буд-вам і рамонтам гар. крапасных збудаванняў, боепрыпасамі, зборам падаткаў і выкананнем павіннасцей. У ваен. час выконваў функцыі гар. ваен. каменданта. Пасля ўвядзення ў гарадах пасады ваяводы гарадавыя прыказчыкі сталі іх памочнікамі, прызначаліся ваяводамі з мясц. дваран.

т. 5, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыка́зчыца, ‑ы, ж.

Уст.

1. Жан. да прыказчык (у 1 знач.).

2. Жонка прыказчыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

subiekt, ~u

I м.

субект

II м.

прыказчык

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прика́зчик уст.

1. (в лавке) прыка́зчык, -ка м.; прадаве́ц, -даўца́ м.;

2. (в имении) акано́м, -ма м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАРАДНІ́ЧЫ,

1) начальнік замка (горада) на Беларусі ў 15—18 ст. Прызначаўся ўрадам з мясц. шляхты. Наглядаў за буд-вам і рамонтам абарончых збудаванняў, забеспячэннем замка зброяй, боепрыпасамі, харчамі. Пры адсутнасці кашталяна або старосты ўзначальваў гарнізон замка, засядаў у замкавым (гродскім) судзе.

2) Прадстаўнік мясц. адміністрацыі ў Расіі ў 16 — сярэдзіне 19 ст. У 16—17 ст. наз. Гарадавы прыказчык. У 1775—1862 узначальваў адм.-паліцэйскую ўладу ў пав. горадзе. Пасада гараднічага скасавана ў 1862.

т. 5, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)