Пратэ́з ’штучная частка цела, якая замяняе страчаную прыродную’ (ТСБМ). Праз рус. проте́з ’тс’ (польск. proteza) з франц. prothèse ’тс’, якое з грэч. πρόσθεσις ’далучэнне, прыбаўленне’ (Чарных, 2, 73; ЕСУМ, 4, 609).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Zrechnung f -, -en

1) прыбаўле́нне, налічэ́нне

2) прылічэ́нне

3) прыпі́сванне; гл. zurechnen

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

dodawanie

dodawani|e

н.

1. прыбаўленне, дадаванне;

2. мат. складанне;

znak ~a — плюс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прибыва́ние ср.

1. прыбыва́нне, -ння ср.; прые́зд, -ду м.; прыхо́д, -ду м.;

2. прыбаўле́нне, -ння ср.; прыбыва́нне, -ння ср.; см. прибыва́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надда́ча ж.

1. (действие) наддава́нне, -ння ср., паддава́нне, -ння ср.; прыбаўле́нне, -ння ср., дадава́нне, -ння ср.;

2. (то, что наддано) прыба́ўка, -кі ж., дада́так, -тку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

при́быль ж.

1. прыбы́так, -тку м.;

2. (приращение) прыро́ст, -ту м.; (увеличение) прыбаўле́нне, -ння ср., павелічэ́нне, -ння ср.;

при́быль населе́ния прыро́ст насе́льніцтва;

при́быль воды́ в реке́ прыбаўле́нне вады́ ў рацэ́;

3. перен. (польза), разг. кары́сць, -ці ж., прыбы́так, -тку м.;

извлека́ть при́быль атры́мліваць прыбы́так;

луна́ на при́были ме́сяц прыбыва́е;

вода́ идёт на при́быль вада́ прыбыва́е (падыма́ецца);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прыло́ж (прыло́ш) ’абложная зямля’ (іван., ДАБМ). Фанематычны карэлят з рэгулярным чаргаваннем зычнага асновы (магчыма, пад уплывам абло́жны) да незафіксаванага *прыло́г, якое працягвае прасл. *prilogъ < *priložiti < *ložiti, гл. таксама лажы́ць. Рус. дыял. прило́га ’прырэзаны зямельны ўчастак’, стараж.-рус. прило́гъ ’дадатак’ (Сразн., XI ст.), польск. przylóg, przyłóg, przełóg ’цаліна’, славен. prilog, priloga, серб.-харв. прилог, балг. прилог ’дадатак, дабаўка’, ст.-слав. прилогъ ’прыбаўка, прыбаўленне, дадатак’. Гл. таксама Скок, 2, 282; БЕР, 5, 719. Звяртае на сябе ўвагу семантычнае супадзенне з рум. pêrlóg ’аблог’, запазычанае ў сваю чаргу з балг. прелог ’тс’ (БЕР, 6, 94).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыда́ча ’тое, што дададзена, прыдадзена; прыбаўленне да цаны’ (ТСБМ, Мік., Др.-Падб., Нас., ТС), пры́дача ’прыдача, удача’ (Байк. і Некр.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад прыда́ць. Сюды ж вытворныя прыда́члівы ’шчаслівы, удачлівы; які мае асаблівы нораў’ (Нас.), прыда́чны ’ўдалы, удачны; выгадны’ (Нас., Байк. і Некр., Янк. 1). Таксама да гэтага гнязда другасны вытворны назоўнік прыда́ка ’ўдачнік; удалы, зухаваты; неўтаймоўны, непадобны характарам на родных’ (Нас., Байк. і Некр.) з далейшым зрухам семантыкі — ’выпадак; нечаканасць’ (Нас.). У апошнім выклікае цікавасць не зусім яснае (адваротнае) чаргаванне ‑ч‑/‑к‑, якое, магчыма, выклікана пераасэнсаваннем формы слова пры субстантывацыі. Верагодна, усх.-слав., параўн. рус. прида́ча, прида́чливый ’здольны, умелы; спрытны’, укр. прида́ча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прына́да ’тое, чым прывабліваюць птушак, рыб, жывёл; тое, што прыцягвае, прываблівае’ (ТСБМ, Чач., Нас., Мал., Арх. Федар., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Шат., Бяльк., Растарг., Сцяшк.; віл., лях., маст., Сл. ПЗБ, ТС), ’настой пахучага зелля (якім крапілі вуллі)’ (віл., З нар. сл.), ’ласунак’ (ваўк., Сл. ПЗБ), пріна́да ’прынада’ (Бяльк.), пріна́дка ’невялікі вулей з кары для прываблівання пчол, які ставяць на дрэве’ (слаўг., Нар. сл.), принадэнка ’прынада’ (Булг.), ст.-бел. прына́да, прына́да пташа (Ст.-бел. лексікон). Аддзеяслоўны назоўнік ад прына́дзіць. Стараж.-рус. принадапрыбаўленне, далучэнне’, рус. паўд., зах., смал., бранск., дан. прына́да ’тое, чым прынаджваюць розных жывёл’, дан. ’сіло (для лоўлі птушак)’, смал. прина́душка ’прынада’, укр. прина́да ’тс’. Інакш Фасмер (3, 365), які прапануе складаны шлях утварэння: прыстаўкі *при‑, *на‑ + кантынуанты і.-е. каранёў *dō‑ ці *dhē‑, што не пераконвае; гл. таксама Пятлёва, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

добавле́ние ср.

1. (действие) дабаўле́нне, -ння ср.; прыбаўле́нне, -ння ср.; дадава́нне, -ння ср.; см. добавля́ть;

2. (то, что добавляется) даба́ўка, -кі ж.; прыба́ўка, -кі ж.; дада́так, -тку м.;

примеча́ния и добавле́ния заўва́гі і дада́ткі;

в добавле́ние к ска́занному у дада́так да ска́занага;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)