Пра́льня1 ’пралля’ (ТС). Да прасці (гл.).

Пра́льня2 ’памяшканне для мыцця бялізны’ (ТСБМ, Стан.). Да праць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пра́ла, прало ’жывёльны могільнік’ (ТС). Дэрыват ад праць (гл.) з суф. -до. Адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Словаўтв., 49. Утварэнне, якое фармальна узыходзіць да *рьгасіІо, параўн. укр. прало ’месца на рацэ, дзе мыюць бялізну’. Магчыма, першаснае значэнне — ’месца, дзе забівалі хворую скаціну’. Семантыка дзеяслова перыць (гл.), праць ’біць, калаціць’ яскрава выступае ў чэш., сті&гц. praćka ’бойка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

remedy1 [ˈremədi] n. (for/to)

1. сро́дак; ме́ра (су праць чаго-н.);

remedy for polution сро́дак барацьбы́ з забру́джанасцю

2. ле́кі, ляка́рства; лячэ́бны сро́дак;

an excellent remedy for pains выда́тны сро́дак ад бо́лю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

*Пра́тла, пра́тло ’пратва — кладка для прання бялізны на вадаёме’ (ТС). Да пра́тацьпраць бялізну’ з суф. ‑ло. Аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́раць: пыраць бялізну пранікампраць бялізну пры дапамозе прача’ (Мат. Гродз.). Звязана з праць ’сціраць, выбіваць прачом’ (гл.) чаргаваннем вакалізму, параўн. пе́рыць ’тс’.

Пыра́ць ’пароць, тыкаць, калоць’ (Сержп.), пырну́ць ’біць чым-небудзь вострым’ (ТСБМ, Сержп.), пырну́тэ ’парнуць, ткнуць, кальнуць’ (драг., Нар. лекс.), выклічнік пырь ад пароць (мсцісл., Нар. лекс.), рус. пыря́ть, пырну́ть. Звязана чаргаваннем галосных з паро́ць (гл.), гл. Праабражэнскі, 2, 160; паводле Фасмера (3, 420), грунтуецца на анаматапеічным утварэнні.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сціра́ць ’мыць, праць; чысціць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ), ’выціраць, рабіць чыстым, сухім’ (ТС, Варл.). Параўн. укр. стира́ти ’выціраць, уціраць’, польск. ścierać ’тс’, чэш. stirati, славац. stierať ’тс’. Вытворнае ад церці (гл.), што адлюстроўвае спосаб прання або ачышчэння (Фасмер, 3, 761). Значэнне ’мыць (бялізну), праць’ з’яўляецца беларуска-рускай інавацыяй, бо ў стараж.-рус. сътирати асноўнае значэнне было ’малоць, размолваць’ (Новое в рус. этим., 219; Из истории рус. сл., 173–174).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́льнік ’пранік’ (маг., Крачк.; лун., Шатал.), ’качалка (з зубамі) для бялізны’ (жытк., Мат. Гом.). Рус., укр. пральник, польск. pralnik ’тс’. Да праць (Фасмер, 3, 353). Параўн. пранік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухапёрам ’мыць бялізну пры дапамозе праніка’ (мядз., Нар. сл.), сухопі́рампраць бялізну, не замачваючы яе’ (пін., З нар. сл.), сухо́пірна ’тс’ (Варл.), адсюль, відаць, і сухо́перна ’нечакана’: баба сухоперна памерла (Касп.), г. зн. не хварэючы. Укр. сухо́перкі ’аб мыцці бялізны без замочвання’, сухо́перний ’памыты такім спосабам’. Да сухі і праць, гл. У першым слове ё < е з формы прэзенса з пераходам у о пад націскам; у другім слове ‑і‑ падаўжэнне ‑ь‑ з формы *pьrati (Варбат, Морфон., 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́ціва, про́цьва ’месца на беразе вадаёма, дзе мылі бялізну’ (уздз., Сл. ПЗБ). Гл. пратва, працьва < праць. О ў корані гіперкарэктнага характару пры пераносе націску або, магчыма, пад уплывам проці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піры́ць ’перыць, біць цэпам’ (Скарбы), ’праць бялізну пранікам’ (шчуч., дзятл., ЛА, 3), гродз. траць (хусця) ’тс’ (тамсама). З іншай ступенню чаргавання галоснага асновы прасл. *perti, гл. перыць, параўн. лат. pireties ’тс’, літ. perti ’біць, сцябаць венікам у лазні’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)