Пра́дка ’пралля’ (Бес., Уладз.; метрык., Мат. Гом.; свісл., Шатал.), ’калаўротак’, ’папрадухі’ (Уладз.), ’прасніца’ (нараўл., Мат. Гом.). Параўн. укр. прядкапрасніца; пралля’, польск. prządka ’пралля’, чэш. дыял. prądпрасніца’. Да прасці праду.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дэсьпрасніца’ (Бес.), по́дюс ’тс’ (кам., Жыв. НС). Гл. потам,

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́ліца ’калаўрот’ (Касп.), ’прасніца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Дэрыват ад асновы прач- (параўн. пралля) з суф. ‑іца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Пахаду́шкі, походу́шкіпрасніца з днішчам’ (Уладз.). Не зусім ясна. Магчыма ад тпаход < пахаджаць < хадзіць (гл.) — з такой прасніцай хадзілі на папрадухі (вячоркі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́тась, по́тэсь, потюсь, поцюсьпрасніца’, ’дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля’ (Клім., Тарн., Чач., Сл. Брэс.; пін., Шатал.; ТС; слонім., Сцяшк. Сл.), пптюс ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), поцесь (Нас.), поцясь ’тс’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; віц., Нар. словатв.), укр. потесь ’грэбень у калаўроце’, потюс ’кудзеля’, рус. наўг. потесь ’вясло’. Паводле ЕСУМ (4, 541), запазычана з польск. расісяпрасніца’, што ўзыходзіць да *połesb, вытворнага ад * і esat і (гл. цясаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пря́слице ср., уст., обл.

1. (уменьш. к пря́сло) пра́слачка, -ка ср.;

2. (приспособление для прикрепления кудели) пра́сніца, -цы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пратасо́к ’верхняя частка грабель з зубамі’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад *працясаць < *цясаць (гл. цесля) з узнаўленнем этымалагічнага параўн. пін., стол. по́тэсь, драг. по́тасьпрасніца’; аб апошніх гл. Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 4. Відаць, маюцца на ўвазе драўляныя граблі, у якіх вычэсваецца гэта частка грабель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калаўро́т, ‑а, М ‑роце, м.

1. Прыстасаванне для ручнога прадзення кудзелі, якое прыводзіцца ў рух панажом. У левым куце на лаве стаіць прасніца з кудзеляй, пры ёй на падлозе — калаўрот. Козел. Ля кудзелі працуе дзяўчына — Манатонна гудзіць калаўрот. Лявонны.

2. Прыстасаванне для падымання грузаў: вал з ручкай, на які намотваецца канат, ланцуг. Трэба доўга размотваць на калаўроце ланцуг, пакуль акутае жалезам вядро дакранецца да халоднай як лёд вады. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМЯНЕ́ЦКІЯ ПРА́СНІЦЫ,

дэкарыраваныя разным арнаментам прасніцы пераважна з Камянецкага, а таксама з суседніх Пружанскага і Брэсцкага р-наў. У канцы 19 — пач. 20 ст. — К.п. традыц. драўляная лапатападобная лопасць з доўгай ножкай, якая мацавалася ў днішча, з пашырэннем калаўрота (пач. 20 ст.) — на кранштэйне да яго. Лопасць аздаблялі трохгранна-выемчатай разьбой геам. характару. Найб. пашыраны дэкор — вял. 6-пялёсткавая разетка ці ромб з трохгранных выемак у цэнтры, абапал — меншыя разеткі, нярэдка год стварэння прасніцы і ініцыялы ўладальніцы. У 20 ст. К.п. сталі рабіць меншых памераў, з больш разнастайным дэкорам. Пасля Айч. вайны прасніцы паступова выходзяць з ужытку. Калекцыі К.п. ёсць у Нац. маст. музеі Беларусі, Нац. музеі гісторыі і культуры Беларусі, Музеі стараж.-бел. культуры ІМЭФ Нац. АН Беларусі.

Літ.:

Сахута Я. Народная разьба па дрэву. Мн., 1978;

Яго ж. Народнае мастацтва Беларусі. Мн., 1997.

Я.М.Сахута.

Камянецкая прасніца. 19 ст.

т. 7, с. 556

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., каго-што, чым.

1. Прышыць (галун, футру і пад.) па краях чаго‑н., аблямаваць. Абшыць паліто футрам. // Абкідаць швы ў чым‑н.

2. Абабіць усю паверхню дошкамі, лістамі бляхі і пад. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом. «Звязда». Сяк-так звязаць жэрдкі.. [Манг] паспеў праз тры дні, але засталося самае галоўнае: абшыць іх. Маўр. // Нашыўшы (матэрыю, скуру і пад.), абцягнуць. Абшыць пасылку.

3. Пашыць усё неабходнае для каго‑н. Трэба абмыць і абшыць сям’ю, а вечарам аж да поўначы — прасніца, пад вясну — кросны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)