|| незак.прарабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
przepracować
зак.
1.прапрацаваць; прарабіць;
2. перапрацаваць, перарабіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.
1.што. Канчаткова завяршыць працу над чым‑н.; дадатковай апрацоўкай давесці да патрэбнай якасці. Дапрацаваць дысертацыю. Дапрацаваць раман.
2.Прапрацаваць да якога‑н. часу. Дапрацаваць да зімы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабаранава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.
1.што і без дап. Закончыць баранаванне; забаранаваць увесь які‑н. зямельны ўчастак. — Бедная дзяўчынка, — з горыччу прашаптаў Жастоўскі. — Не дабаранавала сваю палоску...Кулакоўскі.// Забаранаваць да якога‑н. месца. Дабаранаваць да лесу.
2.Прапрацаваць на баранаванні да якога‑н. часу. Дабаранаваў да паўдня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даара́ць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.
1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі.Гартны.Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча.Галавач.// Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. □ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня.Лобан.
2.Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прабы́ць, ‑буду, ‑будзеш, ‑будзе; зак.
1. Пражыць, правесці некаторы час дзе‑н. Такім чынам у Вепрах прабыў Саўка дзён тры ці чатыры.Колас.
2. Праслужыць, прапрацаваць некаторы час у якасці каго‑н. А Рыгор .. так і прабыў польскім абознікам нешта вельмі доўга.Чорны.
3. Пражыць, правесці час якім‑н. спосабам. — Наеліся дзеткі малака. Што я ім пастаўлю? Вады хіба пасалю? Гэта ж твая ўсё донечка любая! — Прабудуць дзень як і бег малака.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)