прапрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.

1. Правесці які-н. час, працуючы дзе-н.

П. пяць гадоў.

2. што. Вывучыць, азнаёміцца з чым-н., падвергнуць разгляду (разм.).

П. класічныя творы.

|| незак. прапрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прапрацо́ўванне, -я, н. (да 2 знач.) і прапрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапрацава́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прапрацу́ю прапрацу́ем
2-я ас. прапрацу́еш прапрацу́еце
3-я ас. прапрацу́е прапрацу́юць
Прошлы час
м. прапрацава́ў прапрацава́лі
ж. прапрацава́ла
н. прапрацава́ла
Загадны лад
2-я ас. прапрацу́й прапрацу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прапрацава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапрацава́ць сов., в разн. знач. прорабо́тать;

п. шмат год на адны́м прадпрые́мстве — прорабо́тать мно́го лет на одно́м предприя́тии;

п. дэта́лі кампазі́цыі — прорабо́тать дета́ли компози́ции

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапрацава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак.

1. Працаваць некаторы час. Пяцьдзесят год прапрацаваў бядак на фабрыцы, павялічваючы багацці яе ўладара. Пшыркоў. Больш дзесятка год прапрацавала.. [жанчына] на Калінаўшчыне і была добра знаёма і Камлюку і Струшню. М. Ткачоў.

2. што. Падрабязна вывучыць што‑н., усебакова азнаёміцца з чым‑н. Прапрацаваць творы класікаў марксізма-ленінізма. □ Часта, здаўшыся на просьбы студэнтаў, .. [Колас] адмяняў лекцыю і, узяўшы з аўдыторыі слова самастойна прапрацаваць чарговы раздзел з падручніка, чытаў новае апавяданне ці толькі што напісаны абразок з «Сымона-музыкі». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прорабо́тать сов.

1. (какое-то время) прапрацава́ць; прарабі́ць;

2. (изучить) разг. прапрацава́ць;

3. (подвергнуть суровой критике) разг. прабра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапрацава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прапрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапрацо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прапрацоўваць — прапрацаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапрацо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прапрацаваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашчырава́ць

‘старанна прапрацаваць, правесці час за справай’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашчыру́ю прашчыру́ем
2-я ас. прашчыру́еш прашчыру́еце
3-я ас. прашчыру́е прашчыру́юць
Прошлы час
м. прашчырава́ў прашчырава́лі
ж. прашчырава́ла
н. прашчырава́ла
Загадны лад
2-я ас. прашчыру́й прашчыру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашчырава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. прапрацоўваць — прапрацаваць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)