даараць, ‑ару, ‑арэш, ‑арэ; ‑аром, ‑араце; зак., што і без дап.

1. Закончыць ворыва; узараць увесь які‑н. участак. — Да чэрвеня яшчэ паспею даараць! — супакоіла.. [Зося] сябе і занялася другімі думкамі. Гартны. Папас і яшчэ два маладыя хлапцы хутка выехалі даараць кавалак жытнішча. Галавач. // Узараць да якога‑н. месца. Даараць да лесу. ▪ Дааралі [Пракоп з Мацвеем] да палка, павярнулі каня. Лобан.

2. Прапрацаваць на ворыве да якога‑н. часу. Даараць да самага вечара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)