петушо́к ласк. пе́ўнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

cockerel [ˈkɒkərəl] n. пе́ўнік, малады́ пе́вень

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

басо́к, ‑ска, м.

1. Разм. Не вельмі моцны бас. То, бывала, ціўхаў, як малады пеўнік, а то, як па заказу, басок з’явіўся. «Вожык».

2. Струна на шчыпковых музычных інструментах, якая дае нізкі гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Лашаві́к, лошовік ’грыб пеўнік стракаты, Sarcodon imbricatum’ (ТС). Да лоша, лось (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апярэ́нне, ‑я, н.

Пер’евае покрыва ў птушак; пер’е. Як пеўнік першым пасля пуху апярэннем, .. Алесь не мог пацешыцца форменнай вопраткай, шэрай з сярэбранымі галунамі. Брыль.

•••

Хваставое апярэнне самалёта — вертыкальныя і гарызантальныя плоскасці на задняй частцы самалёта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«ПЕТУШО́К». «Пеўнік», бел. нар. танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Выконваецца некалькімі парамі, якія кружацца, узяўшыся за рукі. Зафіксаваны ў 19 ст. на Віцебшчыне. Сцэн. варыянт «П.» стварыў у 1930-я г. балетмайстар К.​Алексютовіч. Падобны танец вядомы ў Латвіі.

Л.​К.​Алексютовіч.

т. 12, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лаша́к, лун. лоша́к ’грузд, Lactarius piperatus’ (Шатал.). Названа паводле колеру лася. У бел. гаворках існуюць аналагічныя назвы грыбоў, у аснове якіх назвы жывых істот: стаўб. казлята ’масляк’, кобр. чо́рна свыня́ ’грузд’, івац. ове́чы грыб ’неядомы’, кам. кобыла, кобр. коза́пеўнік жоўты’, драг. мэдвэ́дыкпеўнік жоўты’, агульнавядомае лісі́чкі і інш. Параўн. таксама ўздз. лосьпеўнік стракаты’ (Жыв. сл., Нар. словатв.). Утворана ад лос‑ь пры дапамозе суф. ‑ак (гл. лаша). Аналагічна літ. briedžiùkas ’ласянё’ і ’смарчок’ (ад bríedis ’лось’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмя́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Разм. Падаць, стукацца з глухім гукам. Чуваць было, як недзе блізка шмякаліся кулі. Новікаў. Не паспеў Ветрагон сцяміць, куды яму кінуцца, — бухнулі два стрэлы, і перад ім грузна шмякнуўся, прашыты шротам, пеўнік. Калодзежны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калашма́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З касматымі нагамі (пра птушак). Пеўнік калашматы Пырхнуў цераз плот. Шушкевіч.

2. З шырокімі калашынамі (пра штаны). Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. // Пра чалавека ў такіх штанах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падла́совікпеўнік стракаты (грыб)’ (Сл. ПЗБ). Да падласы з суф. ‑овік па бура-жоўтаму колеру грыба.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)