па́ўза, -ы, мн. -ы, паўз і па́ўзаў, ж.

Кароткі перапынак у гучанні, гаворцы, працы і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачы́н, -у, м.

1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.

2. перан. Смерць, супакой (высок.).

Вечны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохгадзі́нны, -ая, -ае.

1. Які працягваецца чатыры гадзіны.

Ч. перапынак.

2. Назначаны на чатыры гадзіны.

Ч. аўтобус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПА́ЎЗА (лац. pausa ад грэч. pausis спыненне),

1) у літаратуры, перапынак у гучанні мовы, абумоўлены логікай зместу або рытмам; адзін з элементаў інтанацыі, сродак паэт. выразнасці, рытмастваральны кампанент, асабліва важны ў паэзіі. Вылучаюць П. сэнсавыя (лагічныя), якія цалкам вызначаюцца сінтаксісам, і П. рытмічныя (у вершаванай мове), якія ад сінтаксісу не залежаць, абумоўлены логікай зместу і патрабаваннямі метрычнага рытму. У метрычным вершаскладанні П. можа быць структурным элементам верша і замяняць роўную па даўжыні колькасць складоў; у інш. вершаскладаннях П. з’яўляецца толькі дэкламац. элементам, які падкрэслівае вершападзел, цэзуру і да т.п.

2) У музыцы П. — перапынак у гучанні аднаго, некалькіх ці ўсіх галасоў муз. твора, а таксама знак у нотным пісьме, які абазначае гэты перапынак. У буйных інстр. творах, ансамблях, харах і оперных масавых сцэнах агульны перапынак гучання наз. генеральнай П. У сучасным нотным пісьме выкарыстоўваюцца П.: цэлая, палавінная, чацвяртная, восьмая, 16-я, 32-я, 64-я.

Т.​І.​Шамякіна (у літаратуры).

т. 12, с. 199

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кані́кулы, -аў.

Перапынак у занятках, які даецца навучэнцам для адпачынку.

Летнія к.

|| прым. канікуля́рны, -ая, -ае.

К. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачына́ць

‘атрымліваць перапынак у працы, занятках; атрымліваць супакой у смерці’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спачына́ю спачына́ем
2-я ас. спачына́еш спачына́еце
3-я ас. спачына́е спачына́юць
Прошлы час
м. спачына́ў спачына́лі
ж. спачына́ла
н. спачына́ла
Загадны лад
2-я ас. спачына́й спачына́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час спачына́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адду́ха, -і, ДМу́се, ж. (разм.).

1. Кароткі перапынак для адпачынку.

Працавалі без аддухі.

2. Тое, што і аддушына (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

interruption [ˌɪntəˈrʌpʃn] n. перапы́нак; перашко́да, замі́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паўгадзі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які працягваецца паўгадзіны. Паўгадзінны перапынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Затрымка, перашкода.

З. ў руху цягнікоў.

2. Перапынак пры маўленні.

Гаварыць з замінкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)