спалахну́ць

‘спалохаць, перапалохаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спалахну́ спалахнё́м
2-я ас. спалахне́ш спалахняце́
3-я ас. спалахне́ спалахну́ць
Прошлы час
м. спалахну́ў спалахну́лі
ж. спалахну́ла
н. спалахну́ла
Загадны лад
2-я ас. спалахні́ спалахні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спалахну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

папало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Напалохаць, папужаць злёгку. Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Карпюк.

2. Спалохаць, перапалохаць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przelęknąć

зак. спалохаць, спужаць, перапалохаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перапало́ханы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад перапалохаць.

2. у знач. прым. Які выказвае, адлюстроўвае перапалох. Перапалоханы голас. Перапалоханыя вочы. □ [Іван] рабіў міну зусім перапалоханага чалавека. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przestraszyć

зак. спалохаць, спужаць, перапалохаць; пералякаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перепуга́ть сов. перапало́хаць, мног. папало́хаць, перапужа́ць, мног. папужа́ць; перапу́дзіць, мног. папу́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напуга́ть сов. напало́хаць, напужа́ць; (вспугнуть) успу́дзіць; (перепугать) разг. перапало́хаць, перапужа́ць; перапу́дзіць; (настращать) настра́шыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Перапало́х ’спалох, збянтэжанасць’: захварэць з перапалоху, з пярэпалаху і інш. (зах.-бел., маг., гом., ЛА, 3). Укр. переполо́х ’пераляк; хвароба з перапалоху’, рус. переполох ’тс’, ’трывога’, польск. przeploch ’паніка’, ’страхі’, ’хвароба ад перапалоху’, славен. preplàh ’перапалох’, ’паніка, трывога’, параўн. серб.-харв. прѐплашитиперапалохаць’, макед. преплаши ’тс’. Прасл. *per‑polochъ. Да пера- і полах (гл.), якое роднаснае ст.-грэч. πάλλω ’размахваю, трасу’, ’моцна біцца (аб сэрцы)’, ’дрыжэць ад страху’, гоц. (us)filma ’пераляканы’ (КЭСРЯ, 334; Шанскі-Баброва, 230).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)