перапало́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Моцна спалохаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапало́хаць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. перапало́хаю перапало́хаем
2-я ас. перапало́хаеш перапало́хаеце
3-я ас. перапало́хае перапало́хаюць
Прошлы час
м. перапало́хаў перапало́халі
ж. перапало́хала
н. перапало́хала
Загадны лад
2-я ас. перапало́хай перапало́хайце
Дзеепрыслоўе
прош. час перапало́хаўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перапало́хаць сов. перепуга́ть; переполоши́ть; всполоши́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Вельмі моцна спалохаць, напалохаць. [Аўгіня:] — Чаго ашчэрыўся, як звер? Дзяцей насмерць перапалохаў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всполоши́ть сов., разг. успу́дзіць, спало́хаць, перапало́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

переполоши́ть сов., разг. перапало́хаць, перапужа́ць, перапу́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Моцна спужаць, напужаць; перапалохаць. — Ціха ты! Дзяцей перапужаеш! Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

испуга́ть сов. спало́хаць, спужа́ць; (всполошить) успу́дзіць, перапало́хаць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалахну́ць

‘спалохаць, перапалохаць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спалахну́ спалахнё́м
2-я ас. спалахне́ш спалахняце́
3-я ас. спалахне́ спалахну́ць
Прошлы час
м. спалахну́ў спалахну́лі
ж. спалахну́ла
н. спалахну́ла
Загадны лад
2-я ас. спалахні́ спалахні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спалахну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Напалохаць, папужаць злёгку. Мяне, пятнаццацігадовага падлетка, паліцыянты крыху папалохалі і пусцілі. Карпюк.

2. Спалохаць, перапалохаць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)