Пелюха́ ’шалупінне, якое застаецца ў мякіне пасля абмалоту аўса’ (Мядзв.). Да пе́люсць 1 (гл.); у разглядаемай лексеме рэалізавала значэнне ’абалонка’ і.-е. *pelə/plē‑ (Махэк₂, 458).

Пе́люха (pielucha) ’пясчанае поле’ (Арх. Федар.) — да пе́ліка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́ка ’пясчаная, неўрадлівая зямля, залеж, незасеянае поле’ (дзятл., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.), пяле́чына ’тс’ (гродз., пух. Сл. ПЗБ), пя́ла ’тс’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), сюды ж пялекава́ты, пелякава́ты ’пясчаны’ (дзятл., чэрв., Сл. ПЗБ), пялёта ’пясчаная, неўрадлівая зямля’ (барыс., там жа). Грынавяцкене і інш. (Сл. ПЗБ) выводзяць з літ. pelė́kas ’шэры, мышасты’, што зусім верагодна па лінгвагеаграфічных меркаваннях. Відаць, чыста выпадковае фармальнае супадзенне з славен. pȅlek ’зярнятка’, якое выводзіцца з *рelъ ’пыл, мякіна, палова’ (Бязлай, 3, 23), што суадносіцца з літ. pelaĩ ’мякіна, палова’. Гл. пе́ліка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)