создава́ться возвр., страд. ствара́цца; (возникать) узніка́ць; (появляться) паяўля́цца, з’яўля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да абабіць (у 1–3 знач.).

•••

Абіваць парогі — шматразова паяўляцца дзе‑н., просячы або дамагаючыся чаго‑н.

Бокі абіваць — знаходзіцца дзе‑н. без справы; ацірацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uftauchen vi (s)

1) усплыва́ць, выны́рваць

2) (зняна́цку) паяўля́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Плыўсці́ (перан.) ’каласіцца’ (швянч., Сл. ПЗБ). Рэгіяналізм. Да плысці, плыць (гл.). Устаўное ‑ў⇉рэфлекс ‑в‑ у метафарычным выплы‑в‑aifbпаяўляцца (пра колас)’. Паводле Грынавяцкене (LKK, 30), калькуе літ. plaukėją (rugiai) ’каласіцца (жыта)’, параўн. plaukti ’плыць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ура́нку, прысл.

Абл. Раніцай. — А бульбу мамка ўранку варыла, — ахвотна азвалася малое. Быкаў. У канцы кастрычніка на нізкіх мясцінах пачалі паяўляцца ўранку сівыя замаразкі. Курто. Кастусь затрымаўся — уранку Ён ездзіў па кніжкі ў раён. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

объявля́ться

1. аб’яўля́цца;

2. з’яўля́цца, паяўля́цца; знахо́дзіцца; см. объяви́ться;

3. страд. аб’яўля́цца, абвяшча́цца; см. объявля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЯККАЦЕ́ЛКІ (Cantharidae),

сямейства насякомых атр. жукоў. Каля 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у розных біятопах, пераважна ў лясах, садах, на лугах. Да М. належаць і светлякі. На Беларусі больш за 30 відаў, найб. трапляецца М. цёмная, або бурая (Cantharis fusca), М. парасонавая (Rhagonycha fulva) і інш.

Даўж. да 15 см. Цела падоўжанае, плоскае, бывае ўкрыта валаскамі. Покрывы мяккія, у т. л. надкрылы (адсюль назва). Афарбоўка жоўтая, зялёная, карычневая або чорная, з метал. адлівам. Вусікі 11-членікавыя, пераважна ніткападобныя. Жукі і лічынкі — драпежнікі. Кормяцца насякомымі і малюскамі. Лічынкі цёмныя, укрыты мяккімі валаскамі. Развіваюцца ў глебе, лясным подсціле, гнілой драўніне, пад карой. Страваванне лічынкі пазакішачнае (выпускае ферменты, што разрэджваюць тканкі здабычы, потым усмоктвае атрыманую вадкасць). Зімой у цёплыя дні лічынкі некат. М. (што зімуюць) могуць паяўляцца на снезе (адсюль другая назва «снежны чарвяк»).

С.​Л.​Максімава.

Мяккацелкі: 1 — цёмная; 2 — парасонавая.

т. 11, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

представа́ть несов. станаві́цца (перад кім, перад чым); (являться) з’яўля́цца, паяўля́цца (перад кім, перад чым); паўстава́ць (перад кім, перад чым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заявля́ться

1. (сообщаться, объявляться) заяўля́цца;

заявля́ется о поте́ре па́спорта заяўля́ецца пра згу́бу па́шпарта;

2. (приходить, появляться) прост. заяўля́цца, з’яўля́цца, паяўля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

образо́вываться несов.

1. утвара́цца; (возникать) узніка́ць; (появляться) з’яўля́цца, паяўля́цца;

2. (улаживаться — о деле) разг. ула́джвацца;

3. страд. утвара́цца, ствара́цца; склада́цца; фармірава́цца; арганізо́ўвацца; засно́ўвацца; см. образо́вывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)