rucksack [ˈrʌksæk] n. BrE рукза́к, запле́чнік, пахо́дны мяшо́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

marszowy

маршавы; паходны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

амуні́цыя, -і, ж. (уст.).

1. Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

2. Больш шырока: адзенне і прылады.

|| прым. амуні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чамада́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Дарожная сумка прамавугольнай формы з адкідным векам і ручкай для перавозкі рэчаў.

|| памянш. чамада́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. чамада́нны, -ая, -ае.

Чамаданны настрой (разм., жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чамада́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чамадана. Чамаданны замок. Чамаданная скура.

•••

Чамаданны настрой (жарт.) — паходны настрой перад ад’ездам куды‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абры́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які абрыдае; надакучлівы. Не прадыхне дунайскі вецер Начной абрыдлівай імжы. Аслепла ўсё. І толькі свеціць Ліхтар паходны ў бліндажы. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палявы́, -а́я, -о́е.

1. гл. поле.

2. Які знаходзіцца або які робіцца ў полі (не ў садзе, не ў лесе, не ў гарах).

Палявыя травы.

Палявая мыш.

Палявыя работы.

3. Які мае адносіны да баявых дзеянняў, паходны.

Палявая артылерыя.

Палявая пошта.

П. статут.

Палявая форма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медсанба́т, ‑а, М ‑баце, м.

Медыка-санітарны батальён. Тут быў паходны медсанбат — Яго хаваў густы бярэзнік Ад лязгу гусеніц жалезных, Ад грому дальніх кананад. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

travelling [ˈtræəlɪŋ] adj. даро́жны, пахо́дны;

a travelling circus вандро́ўны цырк;

travelling expenses даро́жныя расхо́ды;

travelling people BrE вандро́ўнікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перасоўны, паходны

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)