ДРАЗДО́ВА (Маргарыта Сяргееўна) (н. 7.5.1948, Масква),

руская артыстка балета. Нар. арт. Расіі (1980). Нар. арт. СССР (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1967), Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1988). У 1967—87 салістка Маскоўскага муз. т-ра імя К.​Станіслаўскага і У.​Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), ПапялушкаПапялушка» С.​Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.​Хачатурана), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Медора («Карсар» А.​Адана), Сванільда («Капелія» Л.​Дэліба). Яе творчасці ўласцівы віртуознае валоданне тэхнікай класічнага танца, элевацыя, драм. выразнасць. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1972, Балгарыя) і Маскве (1973). Прэмія імя Г.​Паўлавай (Парыж, 1968). Дзярж. прэмія Расіі 1980.

т. 6, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́НДВІЙР ((Randviir) Ційу Аляксандраўна) (н. 10.3.1938, г. Тарту, Эстонія),

эстонская артыстка балета. Нар. арт. СССР (1977). Скончыла Талінскія харэаграфічнае вучылішча (1955, з 1970 выкладае ў ім) і кансерваторыю (1968). З 1955 у т-ры «Эстонія» (цяпер Нац. опера «Эстонія»). Дасканала валодае майстэрствам акад. класічнага танца і лексікай сучаснай харэаграфіі. Сярод партый: Меэліке («Золатапапрадухі» Э.​Капа), Дзяўчына, Іаана («Балет-сімфонія», «Іаана тэнтата» Э.​Тамберга), Адэта—Адылія, Аўрора, фея Дражэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Гаспадыня Меднай гары, Папялушка, Джульета, Прыгажуня («Каменная кветка», «Папялушка», «Рамэо і Джульета», «Блудны сын» С.​Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.​Караева) і інш.

Л.​А.​Сівалобчык.

т. 13, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУДЗІ́НСКАЯ (Наталля Міхайлаўна) (н. 8.8.1912, г. Харкаў, Украіна),

руская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1957). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1931, педагог А.Ваганава), з 1964 выкладае ў ім (цяпер Акадэмія рускага балета). У 1931—62 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава, з 1951 педагог Марыінскага т-ра. Для яе творчасці характэрны віртуозная тэхніка класічнага танца, экспрэсіўная манера выканання, эмацыянальная выразнасць, вытанчаны пластычны малюнак ролі. Сярод лепшых партый: Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.​Крэйна), Гаянэ («Гаянэ» А.​Хачатурана), ПапялушкаПапялушка» С.​Пракоф’ева), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Сары («Сцежкаю грому» К.​Караева), Кітры, Нікія («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса). Дзярж. прэмія СССР 1941, 1947, 1949, 1951.

Н.Дудзінская ў ролі Раймонды.

т. 6, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДРА́ЦЬЕВА (Марына Віктараўна) (н, 1.2.1934, С.-Пецярбург),

руская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). У 1952—80 салістка, з 1980 педагог-рэпетытар Вял. т-ра. З 1980 адначасова выкладала ў Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва, з 1987 педагог Маскоўскай дзярж. акадэміі харэаграфіі. Яе танец вылучаўся лёгкасцю і паэтычнасцю. Сярод партый: Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Сільфіда («Шапэніяна» на муз. Ф.​Шапэна), Адэта—Адылія, Маша («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Шырын («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Ганна («Ганна Карэніна» Р.​Шчадрына), Дзяўчына-птушка («Шурале» Ф.​Яруліна), Муза («Паганіні» на муз. С.​Рахманінава).

т. 7, с. 578

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРГА́ПКІНА (Нінель) (Нінела) Аляксандраўна (н. 13.2.1929, С.-Пецярбург),

расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1974). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1947, педагог А.Ваганава; у 1982—90 выкладала ў ім), Ленінградскую кансерваторыю (1982). У 1947—81 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава, з 1969 педагог і рэпетытар Марыінскага т-ра. Яе танец вылучаўся віртуознай тэхнікай, тэмпераментам, жыццярадаснасцю. Сярод партый: Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.​Адана), Гамзаці, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), 7-ы і 11-ы вальсы («Шапэніяна» на муз. Ф.​Шапэна), Шырын («Легенда аб каханні» А.​Мелікава), Папялушка і Злюка («Папялушка» С.​Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.​Хачатурана).

т. 9, с. 48

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЭЙМО́ (Яніна Баляславаўна) (29.5.1909, г. Ваўкавыск Гродзенскай вобл. — 29.12.1987),

расійская кінаактрыса. Скончыла кінамайстэрню ФЭКС (Фабрыка эксцэнтрычнага акцёра; 1929), вучылася ў Ін-це экраннага мастацтва ў Ленінградзе. З дзяцінства выступала ў цырку, працавала на эстрадзе (1925—27), у Тэатры-студыі кінаакцёра (1949—56). З 1957 у Варшаве. У кіно з 1925. Першая вялікая роля — Анук («Песня пра шчасце», 1934). Стварыла паэт. вобразы дзяўчынак-падлеткаў: Ася («Сяброўкі», 1936), Надзя («Ворагі», 1938), Фроська («Ішоў салдат з фронту», 1939), ПапялушкаПапялушка», 1947). Здымалася таксама ў фільмах: «Адна маладая настаўніца» (1931), «Мая радзіма» (1932), «Гарачыя дзянёчкі» (1935), «Доктар Калюжны» (1939), «Два байцы» (1943), «Мы з Урала» (1944), «Два сябры» (1955) і інш. Мастацтву Ж. ўласцівы глыбокі псіхалагізм, лірычны трагізм у спалучэнні з вострай эксцэнтрыкай, дакладнасць пластычнага малюнка.

Н.​А.​Крывашэева.

т. 6, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАВЫДЗЕ́НКА (Ніна Сцяпанаўна) (н. 8.5.1933, г. Віцебск),

бел. артыстка балета. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1952). З 1952 салістка, у 1973—83 педагог-рэпетытар Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Майстэрства Давыдзенкі вызначае лёгкасць, тэхн. дасканаласць танца, шчырасць і натуральнасць у перадачы пачуццяў гераінь. Выконвала разнапланавыя партыі ў балетах сучаснага, у т. л. бел., і класічнага рэпертуару: Ларыса («Аповесць пра каханне» В.​Залатарова), Насця, Анежка («Падстаўная нявеста» і «Святло і цені» Г.​Вагнера), Наталька («Выбранніца» Я.​Глебава), Эгіна («Спартак» А.​Хачатурана), ПапялушкаПапялушка» С.​Пракоф’ева), Хасінта («Лаўрэнсія» А.​Крэйна), Адэта—Адылія, Маша, Аўрора («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага), Кітры, Гамзаці («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Сольвейг і Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга), Анель і Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.​Штрауса). Шмат працавала з самадзейнымі калектывамі.

Літ.:

Чурко Ю. Ніна Давыдзенка // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1978. Кн. 3.

А.​І.​Калядзэнка.

Н.С.Давыдзенка.
Н.Давыдзенка ў партыі Адэты.

т. 5, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕПЯШЫ́НСКАЯ (Вольга Васілеўна) (н. 28.9.1916, Кіеў),

расійская артыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1951). Чл.-кар. Берлінскай АМ (1970). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1933). У 1933—63 салістка Вял. т-ра. З 1963 выкладае ў оперна-балетных т-рах Еўропы і інш. Яе выкананне вызначалася іскрамётнай тэхнікай, віртуознасцю, сцэн. тэмпераментам, эмац. насычанасцю. Сярод лепшых партый: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П.​Л.​Гертэля), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Жанна, Ліза Мурамская («Полымя Парыжа», «Паненка-сялянка» Б.​Асаф’ева), ПапялушкаПапялушка» С.​Пракоф’ева), Тао Хоа, Параша («Чырвоны мак», «Медны коннік» Р.​Гліэра), Сары («Сцежкаю грому» К.​Караева), Асоль («Пунсовыя ветразі» У.​Юроўскага) і інш. Прэзідэнт Рас. харэаграфічнай асацыяцыі (з 1991). Старшыня Аргкамітэта Маскоўскіх міжнар. конкурсаў артыстаў балета (1973, 1977, 1981, 1985, 1989), журы 1-га Маскоўскага міжнар. незалежнага конкурсу маладых артыстаў балета імя С.​П.​Дзягілева (1992). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950.

Літ.:

Илупина А. О.​В.​Лепешинская // Мастера Большого театра. М., 1976;

Солодовников А. О.​Лепешинская. М., 1983.

В.В.Лепяшынская. Мастак А.​Герасімаў.

т. 9, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЛЫШАВА (Клара Мікалаеўна) (н. 31.12.1935, г.п. Памяць Парыжскай Камуны Борскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія),

бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Расіі (1964). Нар. арт. Беларусі (1971). Скончыла Пермскае харэаграфічнае вучылішча (1955). Працавала ў т-рах оперы і балета ў Горкім і Чэлябінску. З 1965 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 педагог Дзярж. харэаграфічнага каледжа Беларусі (да 1992 і маст. кіраўнік). Балерына шырокага творчага дыяпазону, у рэпертуары партыі ад чыста класічных да гратэскавых. Валодае высокай тэхнікай, экспрэсіўнай, энергічнай манерай танца. Сярод лепшых партый на бел. сцэне: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.​Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.​Вагнера), Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга), Кітры («Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Аўрора («Спячая прыгажуня» П.​Чайкоўскага). У інш. т-рах выканала партыі Ніны («Маскарад» Л.​Лапуціна), Кацярыны («Каменная кветка» Пракоф’ева) і інш.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балетный театр. Мн., 1983. С. 69—70, 81.

Ю.​М.​Чурко.

К.М.Малышава.
К.Малышава ў ролі Дзяўчыны.

т. 10, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЗЯНКО́ВА Аляўціна Аляксандраўна(н. 25.3.1935, С.-Пецярбург), бел. артыстка балета, педагог. Нар. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэаграфічнае вучылішча (1954). З 1954 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1977 педагог Бел. харэагр. вучылішча. З 1992 педагог-рэпетытар Т-ра балета Дзярж. Крамлёўскага палаца ў Маскве. З 1998 балетмайстар-пастаноўшчык Дзярж. т-ра музкамедыі Рэспублікі Беларусь. Танцоўшчыца шырокага творчага дыяпазону. Яе творчасці характэрны валоданне рознымі формамі танца, тонкая распрацоўка дэталей, глыбокі псіхалагізм. Сярод партый: Марыя, Наталька, Джулія («Мара», «Выбранніца», «Альпійская балада» Я.​Глебава), Дзяўчына («Пасля балю» Г.​Вагнера), Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.​Асаф’ева), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А.​Крэйна), Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.​Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.​Глазунова), Нікія, Кітры («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.​Мінкуса), Жызэль, Медора («Жызэль», «Карсар» А.​Адана), Анітра, Доўрская дзяўчына («Пер Гюнт» на муз. Э.​Грыга), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.​Пуні), Папялушка, Джульета («Папялушка», «Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Сары («Сцежкаю грому» К.​Караева), Эгіна і Фрыгія («Спартак» А.​Хачатурана), Францыска («Блакітны Дунай» на муз. І.​Штрауса). Выступала ў спектаклях Бел. тэлебачання як драм. актрыса.

Літ.:

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 63—73.

А.​І.​Калядэнка.

А.Карзянкова ў ролі Папялушкі.
А.Карзянкова ў ролі Францыскі.

т. 8, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)