Außerchtlassung f - канц. пакіда́нне без ува́гі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

про́чкі, ‑чак; адз. няма.

Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЭЦЫМА́ЦЫЯ (лац. decimatio),

пакаранне, упершыню прадугледжанае стараж. рымскім ваенным заканадаўствам за ўдзел у калектыўных злачынствах. Паводле правіл Д. каралі (звычайна пакараннем смерцю) кожнага дзесятага. Пазней прыклад рымлян перанялі Швецыя пры Густаве Адольфу, Францыя пры Напалеоне I, Аўстра-Венгрыя пры Францу Іосіфу. У Расіі Д. ўпершыню выкарыстаў Пётр I за пакіданне войскам поля бою, назіралася яна і пры імператарах Аляксандру I і Мікалаю I. У гады 2-й сусв. вайны Д. ўжывалі ням. фашысты ў адносінах да ваеннапалонных і мірных жыхароў акупіраваных тэрыторый. Прычына ўзнікнення Д. — прынцып усеагульнага запалохвання, якога прытрымлівалася карная палітыка адпаведных дзяржаў.

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

btritt m -(e)s, -e

1) адыхо́д, пакіда́нне; адста́ўка

2) прыбіра́льня

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bgang m -(e)s, -gänge

1) адыхо́д, ад’е́зд

2) пакіда́нне;

~ vom Amt пакіда́нне слу́жбы

3) збыт (тавару)

4) спад (вады)

5) заканчэ́нне (школы)

6) вы́пуск (адной навучальнай установы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Про́чкіпакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў’ (ТСБМ, Гарэц.; баран., Шн. 2, Др.-Падб., Сцяшк.; Растарг.), ісці ў проч (мін., Шн. 2; Нас.), ісці прочкі (калінк., З нар. сл.), ісці ў прочкі (лях., Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. смал. прочкі ’адсутнасць, адлучка’. Утворана ад проч2 (гл.) з суф. ‑кі; аб словаўтварэнні гл. Карскі 2–3, 69; Шуба, Прыслоўе, 62 і наст.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ АСО́БЫ,

у крымінальным праве злачынствы, якія пасягаюць на жыццё, здароўе, свабоду і годнасць асобы. Ахова асобы, яе правоў і інтарэсаў замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзяржава абараняе чалавека ад любых супрацьпраўных замахаў. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с.а. адносяцца: розныя віды наўмыснага забойства, неасцярожнае забойства, давядзенне да самагубства, наўмыснае нанясенне цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці, неасцярожнае цяжкае або менш цяжкае цялеснае пашкоджанне; ухіленне ад лячэння венерычнай хваробы і заражэнне венерычнай хваробай, хваробай СНІД, незаконны аборт, згвалтаванне і інш. злачынствы ў палавой сферы; злоснае ўхіленне ад платы аліментаў на ўтрыманне дзяцей і ад аказання дапамогі бацькам, злоўжыванне апякунскімі абавязкамі, выкраданне або падмен дзіцяці; незаконнае пазбаўленне волі, захоп заложнікаў, пакіданне ў небяспецы, неаказанне дапамогі хвораму, паклёп, абраза і інш. Закон прадугледжвае розныя віды пакарання ў залежнасці ад ступені грамадскай небяспекі злачынства. За З.с.а., якія адносяцца да асабліва цяжкіх, можа быць назначана пакаранне ў выглядзе максімальнага тэрміну пазбаўлення волі, а ў выключных выпадках — пакаранне смерцю. Адказнасць за З.с.а. настае з 16-гадовага ўзросту, аднак за некаторыя з іх, як забойства, згвалтаванне і інш., — з 14 гадоў.

Э.І.Кузьмянкова.

т. 7, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

предоставле́ние ср.

1. дава́нне, -ння ср.; адда́ча, -чы ж., аддава́нне, -ння ср., усту́пка, -кі ж., уступле́нне, -ння ср.;

2. дава́нне, -ння ср.; пакіда́нне, -ння ср.; дазво́л, -лу м.; дазвале́нне, -ння ср.; см. предоставля́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

hnter= III неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае:

1) на патаемнае дзеянне, падман: hinterzehen* уто́йваць (грошы), ухіля́цца ад плацяжу́

2) на пакіданне, адкладванне: hinterlssen* пакіда́ць пасля́ сябе́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ухо́дI м. (действие по глаг. уходи́тьI)

1. адыхо́д, -ду м.; (выход) вы́хад, -ду м.; (исчезновение) знікне́нне, -ння ср.; неоконч. зніка́нне, -ння ср.; пакіда́нне, -ння ср.;

2. (бегство) уцёкі, -каў ед. нет, уцяка́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)