пакіда́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
пакіда́нне |
| Р. |
пакіда́ння |
| Д. |
пакіда́нню |
| В. |
пакіда́нне |
| Т. |
пакіда́ннем |
| М. |
пакіда́нні |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
пакіда́нне ср. оставле́ние; см. пакіда́ць 1
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́чкі, -чак (разм.).
Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў.
Пайсці ў п.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дэзерці́рства, -а, н.
1. Самавольнае пакіданне ваеннаслужачым вайсковай часці з мэтай ухілення ад воінскай службы; ухіленне ад прызыву ў армію.
2. перан. Ухіленне ад выканання сваіх грамадзянскіх або службовых абавязкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
парова́ние ср. пакіда́нне пад папа́р (у папа́ры);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бе́жанства, ‑а, н.
Вымушанае пакіданне родных мясцін на час вайны. Алене ўспомнілася маленства, якое таксама пачалося бежанствам. Сабаленка. Ужо вось трэці дзень, як.. [Андрэй] з сям’ёю вярнуўся з бежанства. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́рениеII-1 ср., с.-х. пакіда́нне пад папа́р (у папа́ры).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
про́чкі, ‑чак; адз. няма.
Разм. Пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў. Пайсці ў прочкі. □ [Дубяга] проста выказаў свой пратэст, абурэнне і крыўду ў форме гэтых старых традыцыйных прочак. Колас. У такія часы Есіп іншы раз успамінаў пра Анэціны прочкі. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Про́чкі ’пакіданне на некаторы час сваёй хаты, сям’і з прычыны нязгоды, неладоў’ (ТСБМ, Гарэц.; баран., Шн. 2, Др.-Падб., Сцяшк.; Растарг.), ісці ў проч (мін., Шн. 2; Нас.), ісці прочкі (калінк., З нар. сл.), ісці ў прочкі (лях., Сл. ПЗБ) ’тс’. Рус. смал. прочкі ’адсутнасць, адлучка’. Утворана ад проч 2 (гл.) з суф. ‑кі; аб словаўтварэнні гл. Карскі 2-3, 69; Шуба, Прыслоўе, 62 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
предоставле́ние ср.
1. дава́нне, -ння ср.; адда́ча, -чы ж., аддава́нне, -ння ср., усту́пка, -кі ж., уступле́нне, -ння ср.;
2. дава́нне, -ння ср.; пакіда́нне, -ння ср.; дазво́л, -лу м.; дазвале́нне, -ння ср.; см. предоставля́ть;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)