Steftochter f -, -töchter па́дчарка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Stefkind n -(e)s, -er па́сынак, па́дчарка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Прыняcёнка экспр. ’падчарка’ (віл., Сл. ПЗБ). Суфіксальнае ўтварэнне ад прыне́сці з цікавым развіццём дзеяслоўнай семантыкі. Параўн. прывядзёнка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна

(н. 2.3.1932, г. Гродна),

мастачка, грамадскі дзеяч бел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.

В.А.Трыгубовіч, А.С.Ляднёва.

т. 10, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Па́дчарыца, па́дчарка ’няродная дачка мужа ці жонкі’. Рус. па́дчерица, дыял. па́дчерка, па́дочка, па́дчирка, укр. па́дчірка, серб.-царк.-слав. падъштерица. Паводле Фасмера (3, 184), з pa‑ і dъkti, він. скл. dъkterь. Параўн. ст.-прус. poducre, літ. pódukra ’тс’ (Траўтман, 378).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нкападчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́серб, писэрб, пЛсярба* ’пасынак’ (Нас., Бес.; ветрае., Сл. ПЗБ), писербіца, писірбыця, пасёрбай, писярбіца, писырба, пбсырныця, писэрбныцяпадчарка’ (Нас., Бес., Сл. Брэс.; ветрае., трон., ігн., Сл. ПЗБ), ’жонка пасынка’ (Нас.). Укр. пасерб, рус.-ц.-слав. паеръбъ (пасербъ, пасерба), польск. pasierъ, ст.-польск. pasirzb (1391 г.), pasirъ (1397 г.), posierzb, pasirbica (1404 г.), pasirzbica (1424 г.), каш. pasefb, памор. paspjef ’пасерб’. Паўн.-слав. pasbrbь. На поўдні, на чэш. і славац. тэрыторыях пашыраны pastorъkъ (pastorek, pastorkyně, pastorok, pastorča, pastorkyňa), славен. pasterek, серб.-харв. päs tor ak, макед. пасторок, пасторче ’тс’, балг. пасторок ’тс’ і ’айчым’, новабалг. пастрой Яшчэ Шафарык (Slov. starožitnosti, 1, 207) заўважыў, што paserъ і pastorek з’яўляюцца сінонімамі, а paserъ мае той жа корань, што і sirotek ’сірата’. Сольмсэн (KZ, 37, 592) мяркуе, што pa‑ далучылася да swbь, якое (ў выніку метатэзы) ўзыходзіць да stbrъ ’сусед, сябар’ < sębbrъ ’член вялікай сям’і, рода’. Гэтак жа Праабражэнскі (2, 20 і 276). Педэрсэн (KZ, 38. 421) і Фасмер (3, 211) не згаджаюцца з Сольмсэнам. Зубаты (AfslPh, 13, 316–317) адкідае версію аб па‑ як прэфіксе. Ільінскі (ИОРЯС, 24, 113–140) разумее этнонім серб як ’член рода’, г. зн. ’той, хто сёрбае з агульнай талеркі’, а пасерб — ’хто не з’яўляецца членам агульнага стала’. Аналагічна Брукнер (398), а за ім і Борысь (Prefiks., 26) асновай для pasi̯bь лічаць дзеяслоў si̯bati ’сёрбаць, хлябтаць’, а значэннем будзе ’той, хто ссе, дзіцё’. Оштыр (Drei vorslav.-etrusk. Vogelnamen, Любляна, 1930, 45) супастаўляе слав. лексему з дагрэч. sirbos ’дзіцё’. Каліма (ZfSIPh, 17, 342) бачыць у ёй уграфінізм. Найбольш верагоднай можа быць версія Шаўэра (Miscellanea Brunensia, Praha, 1979, 147–160). £н лічыць, што pastorek паходзіць з sirota > pasbrofokv > прачэш. pasrotek, у якім ‑t‑ суфіксальнае «перасунулася» паміж sr (як straka, streda, stin), а pasьrbъ узыходзіць да pasьroba, у якой канчатак скараціўся ў ‑bъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)