ПА́ДЧАРЫЦА.

падчарка, няродная дачка мужу або жонцы; даводзіцца роднай аднаму з іх.

т. 11, с. 509

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна

(н. 2.3.1932, г. Гродна),

мастачка, грамадскі дзеяч бел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.​Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.​Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.

В.​А.​Трыгубовіч, А.​С.​Ляднёва.

т. 10, с. 226

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХА́ЙЛАЎ (Леў Дзмітрыевіч) (24.7.1928, с. Яшкіна Кемераўскай вобл., Расія — 30.7.1980),

расійскі оперны рэжысёр, педагог. Нар. арт. Расіі (1970). Скончыў Дзярж. ін-т тэатр. мастацтва (1953), з 1970 выкладаў у ім. З 1953 рэжысёр, гал. рэжысёр Новасібірскага т-ра оперы і балета, з 1960 — маскоўскага Муз. т-ра імя К.​Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Упершыню паставіў некалькі опер У.​Рубіна, А.​Тактакішвілі, В.​Губарэнкі. Сярод найб. значных пастановак: «Ярмак» А.​Касьянава (1957), «Яе падчарка» Л.​Яначака (1958), «Кацярына Ізмайлава» Дз.​Шастаковіча і «Хары Янаш» З.​Кодая (1963), «Вірынея» С.​Сланімскага (1968), «Цаной жыцця» А.​Нікалаева (1965), «Вайна і мір» (1975) і «Любоў да трох апельсінаў» (1979) С.​Пракоф’ева, «Пікавая дама» П.​Чайкоўскага (1976), «Поргі і Бес» Дж.​Гершвіна (1980). Аўтар кн. «Сем раздзелаў пра тэатр» (1985).

т. 10, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)